Апошнія манеты ВКЛ

«...З Тыкоціна ехалі абодва манархі ў Горадню, дзе кароль Аўгуст назначыў генеральную раду, на якой вялікі з'езд быў розных паноў польскіх і літоўскіх. Там Пацею, літоўскаму падскарбію, дазволена мынцу адчыніць...

...Біты шастакі адныя з імем і асобай караля Аўгуста, але з таго, што яны фалшывыя былі, то выдаленыя... Былі на тых шастаках літары LP, што азначала Людвік Пацей; людзі ж інтэрпрэтавалі тыя літары... як «гора народнае» (ludu placz), і ніхто не скрушыўся, калі яны былі выдаленыя».

Шастак каронны (1702)

Гэтак піша сучаснік падзей Эразм Атвіноўскі пра апошнюю спробу эмітавання манеты Вялікага княства Літоўскага, здзейсненую земскім падскарбіем Людвікам Пацеем на жаданне Аўгуста II Саса і ягонага хаўрусніка Пятра I, цара Расеі. Пра няўдачу праекта сцвярджае другая частка ягонага сведчання. Манета была нагэтулькі благая ў параўнанні з былымі шастакамі Яна Казіміра Вазы і Яна Сабескага, што падпала людской абструкцыі. Серабра ў іх было хіба што на траяк. Таму народ расшыфраваў па-польску значэнне ініцыялаў падскарбія як L.udu P. lacz, а мы выдзелім тое, чым гэтая эмісія сталася для некалі багатай вялікалітоўскай манетнай справы — L.ебядзінай Р.есняй.

Шастак літоўскі (1706)

Прадстаўнік знатнага роду, Людвік Пацей прымаў актыўны ўдзел у Паўночнай вайне, што пачынаючы з 1704 года разгортвалася перадусім на землях Рэчы Паспалітае, на баку хаўруса Аўгуста II з Расеяй. У 1706 годзе Аўгуст быў вымушаны адмоіцца ад кароны на карысць свайго суперніка — хаўрусніка Швецыі Станіслава Ляшчынскага. Тым не менш барацьба працягвалася.

Яшчэ ў 1705 годзе ў Горадні адбыліся перамовы паміж Аўгустам і Пятром, дзе абмяркоўвалася, на каго ляжа цяжар вайсковых выдаткаў, якія павялічыліся ў выніку пашырэння вайсковага хаўрусу Саксонія — Расея на Рэч Паспалітую. Пётр I не згаджаўся на поўнае фінансаванне вайны з крыніцаў расейскае эканомікі, якая і так стагнала пад яе цяжарам. Ён прапанаваў падлучыць да пакрыцця расходаў эканоміку Рэчы Паспалітае шляхам увядзення ўскоснага падатку — акупацыйнай манеты па завышаным курсе. Зразумела, манета мусіла быць добра знаёмага насельніцтву кшталту.

Зараз на сайце

Зараз на сайце 0 наведвальнікаў.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-