Апошнія манеты ВКЛ

Доўгі час у нумізматычнай навуцы лічылася, што «мынцу адчыніць» Пацею давялося ў тым самым горадзе, дзе прайшлі перамовы хаўруснікаў, — Горадні. Часткова гэта спрычынілася і да таго, што пазнейшая эмісія (так званых таргавіцкіх талераў) па аналогіі была аднесеная да таго ж самага манетнага двара-здані. На цяпер гэтае традыцыйнае гледзішча амаль канчаткова абвергнутае. Хутчэй за усё, манетны двор у «трэцяй сталіцы Рэчы Паспалітай» ніколі не існаваў.

Гарадзенскі даследнік Віктар Какарэка прыводзіць цытату аб ходзе перамоваў: «На супольнай нарадзе ў Горадні прапаноўвалі шэраг ідэй, адна рызыкоўнейшая і нахабнейшая ад іншае, усе, аднак, засяроджаныя на задуме закладання ў Караляўцы патаемнага манетнага двара, што мела б перабіваць капейкі ў тымфы з адпаведным зніжэннем іх вартасці. Аўгуст нарэшце адмовіў, збаяўшыся, што выкрыццё гэткае задумы можа выклікаць у краіне рэвалюцыю». Замест гэтага было пастаноўлена даручыць падскарбіям абодвух народаў біццё срэбнае манеты — тымфаў, шастакоў і шэлегаў.

Падобна, што дайшло толькі да выбіцця шастакоў. Дарэчы, іншых манет з ініцыяламі падскарбія ВКЛ нумізматыка не ведае. Праўда, існуе яшчэ і адзіны экзэмпляр невялічкае манеты з гербам Пацеяў «Вага», які захоўваецца ў Дрэздэнскім мюнцгабінеце. Сваім дызайнам манетка нагадвае нямецка-аўстрыйскую трохкройцараўку. Што гэта — манетная проба, макет ці пазнейшая падробка — цяпер дазнацца немагчыма. Зразумела адно — у грашовае абарачэнне Вялікага княства гэтая манета не трапіла.

Так, адзіны вядомы нам гатунак манет Людвіка Пацея — гэта шастак .Па сваім выглядзе ён падобны да польскага шастака, бітага ў Ляйпцыгу ў 1702 годзе. Сёння да канца не вядомыя варункі, у якіх біліся гэтыя манеты. Вядома пра знаходкі апошніх літоўскіх шастакоў па ўсёй тэрыторыі Беларусі, на Беласточчыне і нават Украіне.

У снежні 1705 года, па з'ездзе хаўруснікаў, Пётр I ад'ехаў з Горадні, пакінуўшы там частку войска. Ужо праз месяц горад быў асаджаны шведскімі войскамі на чале з Каралем XII. Пасля доўгае асады, у сакавіку таго ж года расейцы ўцяклі з фартэцы, скарыстаўшыся крыгаходам і знішчыўшы за сабой масты. Ім удалося выратавацца, але коштам страты аўтарытэту. Да траўня 1706 года колькасць прыхільнікаў Станіслава Ляшчынскага сярод беларускае шляхты вырасла ўдвая. Неўзабаве Людвік Пацей са сваімі аддзеламі застаўся адзінай вернай расейска-саксонскаму хаўрусу сілай у Заходняй Беларусі.

Зыходзячы з гэтаіх абставін, сучасныя даследнікі мяркуюць, што адкрыццё земскім падскарбіем манетнага двара ў Горадні ў 1706 годзе было немагчымым. Шастакі Вялікага княства біліся за мяжой — у прускім Караляўцы, а ў 1707 годзе, магчыма, у

Зараз на сайце

Зараз на сайце 0 наведвальнікаў.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-