Апошнія манеты ВКЛ

Зыходзячы з гэтаіх
абставін, сучасныя даследнікі мяркуюць, што адкрыццё земскім падскарбіем
манетнага двара ў Горадні ў 1706 годзе было немагчымым. Шастакі Вялікага
княства біліся за мяжой — у прускім Караляўцы, а ў 1707 годзе, магчыма, у

Грош
польскі (1765)

Маскве. Як вядома,
там хутка распачаўся выпуск іншай акупацыйнай манеты, які ўвайшоў у гісторыю
расейскай нумізматыкі як «тинфовое дело». Гэтыя манеты амаль не трапілі на
беларускія рынкі. А вось каралявецкія шастакі 1706 года былі распаўсюджаныя.
Але, як мы ведаем са сведчанняў Эразма Атвіноўскага, і тыя выклікалі людское
абурэнне і былі неўзабаве адкліканыя з абарачэння.

Гэткая недалужная спроба
эмісіі шастакоў, распачатая з чужое ласкі, сталася апошняй у гісторыі манетнай
справы Вялікага княства Літоўскага. Паступовая страта незалежнасці
старажытнабеларускага гаспадарства, што асабліва яскрава праявілася ў канцы
XVII стагоддзя, калі
справаводства было пераведзена з беларускае мовы на польскую, паланізацыя шляхты
праз касцёл і страта механізмаў кіравання дзяржавай спрычыніліся да заняпаду і
гэтага яе інстытуту ў пачатку XVIII
стагоддзя.

Траяк
польскі (1766)

З абраннем у 1764
годзе на каралеўскі і велікакняскі пасады шляхціца з Берасцейшчыны Станіслава
Аўгуста Панятоўскага скончыўся «саскі» (саксонскі) перыяд у гісторыі Рэчы
Паспалітае. Вецціны пакінулі грашовую сістэму гаспадарства ў жахлівым стане,
краіна была залітая замежнай і фальшывай манетай. Фактычна, рэгулярнага выбіцця
манеты на тэрыторыі краю не было ажно з 1685 года. Малады кароль горача жадаў
забяспечыць дзяржаву добрай уласнай манетай пекнага выгляду. Будучы абазнаным у
манетнай справе і маючы свой нумізматычны збор, Станіслаў Аўгуст адкрыў
манетныя двары ў Кракаве і Варшаве ўжо ў першыя гады свайго кіравання. Вытворчасць
манеты вярнулася ў Польшчу, але не на землі Вялікага княства.


Траяк польскі (1781)

Зараз на сайце

Зараз на сайце 0 наведвальнікаў.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-