Апошнія манеты ВКЛ

У 1768 годзе
скарбовая камісія Вялікага княства пастанавіла арганізаваць манетны двор у
Горадні для заспакаення патрэбаў краю ў гатовай манеце. Быў прыняты праект Гартэнберга-Садагорскага,
дзяржаўцы польских манетных двароў. Ён пачаў быў рэалізоўвацца ўжо ўвосень 1768
года — было адведзена месца пад манетны двор і нават завезена абсталяванне.
Аднак да камісіі дайшлі звесткі, што Гартэнберг у Варшаве пагарджае сваім абавязкам
біцця срэбнае манеты і вырабляе, для свайго прыбытку, ледзьве не толькі
медзяную.

Дзяржаўца ў самым
пачатку года 1769-га паспяшаўся развеяць гэтыя падазрэнні, але камісіі не
пераканаў. Дзіўны «рэверанс» камісараў, якія збаяліся заліцця Вялікага княства
меддзю, паклаў канец гэтай справе: было пастаноўлена зусім адмовіцца ад выбіцця
манеты ў Горадні. Заняпад беларуска-літоўскай дзяржаўнасці зырка адлюстраваў
той факт, што не ўважалася за
самадастатковую прычыну патрэба забяспечання ў сваёй манеце фармальна
незалежнага Вялікага княства Літоўскага.

Апошняе з'яўленне
здані адносіцца да 1793 года. Рашэнне аб выпуску гэтак званага таргавіцкага
талера было прынята менавіта ў Горадні, як і ў выпадку з апошнімі
вялікалітоўскімі шастакамі. Аднак, як і ў тым самым выпадку, эмісія была
ажыццёўлена не там, але на ўжо дзейным манетным двары, на гэты раз у Варшаве.

Польска-беларускае
гаспадарсгва на той час дажывала апошнія гады. У пошуках паратунку кароль і
вялікі князь Станіслаў Аўгуст ініцыюе змены ў закон, якія адбіваюцца ў прыняцці
Канстытуцыі 3 траўня 1791 года. У прыватнасці, узмацняецца каралеўская ўлада,
статус месцічаў набліжаецца да шляхецкага. Адчуўшы ў новай канстытуцыі ўціск
сваіх правоў, частка буйнога магнацтва пайшла на здраду інтарэсам дзяржавы. 14
траўня наступнага, 1792 года (3 траўня па юльянскім календары) сталася адным з
найганебнейшых дзён у гісторыі Рэчы Паспалітае. Лідэр праціўнікаў зменаў
маршалка Шчасны Патоцкі ў мястэчку Таргавіцы абвясціў пра ўтварэнне рэакцыйнай
канфедэрацыі і папрасіў аб вайсковай дапамозе супраць караля Расею. У выніку
Станіслаў Аўгуст быў абавязаны асудзіць сойм, на якім была прынятая
Канстытуцыя, і ўступіць да Таргавіцкай канфедэрацыі.

Талер таргавіцкі

Зараз на сайце

Зараз на сайце 0 наведвальнікаў.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-