Апошнія манеты ВКЛ

Пераможцамі быў
зацверджаны праект медаля «Абаронцам Бацькаўшчыны». 5 снежня 1792 года на сесіі
канфедэратаў у Горадні выйшаў дэкрэт, які абавязваў манетны двор у
прапагандысцкіх мэтах ужываць штэмпелі гэтага медаля для выбіцця талеравай
манеты. Гэты талер быў паўнавартасным і адпавядаў па вазе і дабрыні звычайнаму
8-залатоўкаваму талеру РП узору 1787 года. Ён не месціў выяў, а толькі надпісы
па-лацінску ў гонар «абывацеляў, што баранілі вольнасці польскія» ад
канстытуцыі 1791 года. Неўзабаве вольнасці «польскія», як і ўся «польская»
дзяржава, перасталі існаваць.

Зараз на сайце

Зараз на сайце 1 гость.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-