Барацінкі

Пад канец 1650-ых гадоў Рэч Паспалітая апынулася ў надзвычай цяжкім палітычным становішчы. У 1654 годзе пачалося нябачанае дагэтуль варожае нашэсце на беларускія землі, наступствы якога не зажылі на целе краіны і цяпер, за 350 гадоў. Вайна абярнулася жахлівай катастрофай для некалі развітага краю высокае культуры, загінула больш за палову яго насельніцтва. Крызіс паглыбляўся супярэчнасцямі ўнутры дзяржавы, дзе змагаліся за палітычны ўплыў заможныя магнаты.

Уездаўская барацінка

Дзейнасць нават на карысць дзяржавы, калі яна супярэчыла палітыцы караля і Польшчы, магла быць расцэненая як здрада. Шэраг непрадуманых і нязгоджаных рашэнняў паставіў гаспадарства над безданню. У 1668 годзе, прадчуваючы далейшы заняпад і знікненне Рэчы Паспалітае з мапы свету, адрокся ад пасаду Ян Казімір. Вайна паставіла ў найцяжшае становішча і фінансавую сістэму краіны.

Аліўская барацінка

Крывавы патоп расейскай акупацыйнай вайны выклікаў іншы, не менш небяспечны для здароўя дзяржавы патоп — медзяны. Ва ўмовах імклівага росту і надта вялікіх запазычанасцяў ураду войску, у 1659 годзе на сейме прымаецца рашэнне выпуску новых крэдытных грошай, накіраваных перадусім на пакрыццё гэтага доўгу. У тым годзе пасаду земскага падскарбія Вялікага княства Літоўскага займаў слынны палітычны дзеяч гаспадарства Вінцэнт Гусеўскі.

Ковенская барацінка

 

Аднак адказным за арганізацыю манетнай вытворчасці стаў не ён, заняты на вайсковай службе палявы гетман, а Адам Мацей Саковіч. Яму было даручана адчыніць манетны двор у Берасці, бо Вільня была занятая ворагам. Трагедыя сталічнага горада, які здаўна не ведаў акупацыі і рабункаў, выявілася ў тужлівай песні:

Устань, устань, Радзівіла,

А ўжо Вільня не наша,

А ўжо Вільня не наша,

А ўжо белага цара...

 

Берацейская барацінка

Зараз на сайце

Зараз на сайце 3 гостя.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-