Барацінкі

Натуральна, не магло ісці і гаворкі аб прыняцці панявераным насельніцтвам барацінак як паўнавартасных удзельнікаў грашовай сістэмы, заснаванай на срэбных наміналах. Замест гэтага стваралася паралельная сістэма разлікаў меддзю. Валянцін Рабцэвіч прыводзіць тагачасную вобразную канстатацыю гэтага факта: «Прайшоў час срэбны, а наступіў медзяны».

Эмісія 1660—1661 гадоў не развязала праблемы пазыкі войску. У 1663 годзе акцыю паўтарылі, ды не спыняліся да 1666 года. Замест запланаваных спярша 2 мільёнаў залатовак выпусцілі каля 18 мільёнаў медзянымі шэлегамі. У тыя ж тэрміны да пагаршэння сітуацыі прычыніўся і іншы «ратавальнік» — Андрэй Тымф, якому ўдалося пераканаць урад, што ягоныя «чэрці — не аднае шэрсці» з барацінаўскімі. Прафесійны нямецкі манетны майстар прыехаў у Рэч Паспалітую ў пачатку 1650-ых, дзе пачаў кантраляваць рэгіянальныя манетныя двары ў Познані і Усхове. Паступова яму ўдалося перахапіць ініцыятыву ў Бараціні. Тымф займае пасаду спярша генеральнага вардайна, затым суперінтэнданта ўсіх польскіх манетных двароў. Урэшце немец атрымлівае кантроль над манетнымі дварамі Кракава, Быдгашча і Львова. Ён высунуў праект выбіцця іншага гатунку крэдытных манет — 30-грашовых срэбных залатовак-тымфаў. Іхняя рэальная вартасць мелася складаць 40% ад намінальнае. Адчайныя спробы Бараціні не дапусціць канкурэнта да дзяржзаказаў не дасягнулі поспеху, нягледзячы на тое што італьянец прывёў некалькі даволі разумных довадаў на карысць сваіх шэлегаў у параўнанні з залатоўкамі:

  • медзяны шэлег, адрозна ад тымфа, не можа выклікаць павышэння курсу іншых срэбных і залатых наміналаў;
  • ягоная вытворчасць параўнальна таннейшая, што асабліва важна для краіны з нязначнай колькасцю ўласных радовішчаў серабра;
  • падробкі медзяных манет цяжэй экспартуюцца замежнымі фальшарамі, бо вага аднолькавае сумы ў барацінках і тымфах рознілася ў 18 разоў;
  • з заканчэннем вайны з грашовага абарачэння Рэчы Паспалітае мусілі быць выдаленыя замежныя нізкапробныя манеты, пасля чаго курс медзяных солідаў, патрэбных для штодзённых дробных плат, падняўся б.

Нягледзячы на пярэчанні Бараціні, у Кароне ў вялікіх колькасцях былі выбітыя тымфы, якія хутка зраўняліся па курсе з 18-грашовымі ортамі. Недавыканаўшы свой кантракт, Тымф збег у Нямеччыну, пакінуўшы дзяржаву ў яшчэ большым крызісе. Непапулярныя меры дапамаглі хвораму арганізму гаспадарства на хвіліну, а затым становішча рэзка пагоршылася.

Зараз на сайце

Зараз на сайце 0 наведвальнікаў.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-