Барацінкі

  • медзяны шэлег,
    адрозна ад тымфа, не можа выклікаць павышэння курсу іншых срэбных і
    залатых наміналаў;
  • ягоная вытворчасць
    параўнальна таннейшая, што асабліва важна для краіны з нязначнай колькасцю
    ўласных радовішчаў серабра;
  • падробкі медзяных
    манет цяжэй экспартуюцца замежнымі фальшарамі, бо вага аднолькавае сумы ў
    барацінках і тымфах рознілася ў 18 разоў;
  • з заканчэннем вайны
    з грашовага абарачэння Рэчы Паспалітае мусілі быць выдаленыя замежныя
    нізкапробныя манеты, пасля чаго курс медзяных солідаў, патрэбных для
    штодзённых дробных плат, падняўся б.

Нягледзячы на
пярэчанні Бараціні, у Кароне ў вялікіх колькасцях былі выбітыя тымфы, якія
хутка зраўняліся па курсе з 18-грашовымі ортамі. Недавыканаўшы свой кантракт,
Тымф збег у Нямеччыну, пакінуўшы дзяржаву ў яшчэ большым крызісе. Непапулярныя
меры дапамаглі хвораму арганізму гаспадарства на хвіліну, а затым становішча
рэзка пагоршылася.

Апроч вышэйзгаданага
выпуску літоўскіх барацінак ва Уездаве яны біліся далей з 19 ліпеня па 10 лістапада
1663 года ў польскай Аліве, у 1664—1666 гадах — у вернутай сталіцы, з 4 снежня
1665 года па 16 снежня 1666 года — у Берасці, з 17 кастрычніка 1665 года па 15
студзеня 1667 года — у Коўне і кароткі час у 1666-ым — у прускім Мальбарку.

Аліўскія, ковенскія і
мальбаркскія эмісіі фундаваліся не Бараціні, а немцам Андрэем Юрыем фон Горнам.
Ягоныя ініцыялы пад партрэтам Яна Казіміра маюць незвычайны правапіс —
GFH, у той час, як напісанне ягонага імя
па-нямецку было Georg
von
Horn.
У
польскамоўным напісанні нямецкая пазнака шляхецкасці часта пазначалася як

de, гэта значыць
Andr.
G. de
Horn.

Гэта дало падставы беларускаму даследніку барацінак Івану Сінчуку
выказаць меркаванне, што гэта адзін з першых польскамоўных (фанетычных)
надпісаў на манетах Рэчы Паспалітае, альбо і нават надпіс беларускай лацінкай.
Другі прыклад з тых жа медзяных шэлегаў — манаграма
HKPL
Гераніма
Кіршэнштэйна, які стаў падскарбіем літоўскім у 1663 годзе. Манаграма змешчаная
на віленскіх і берасцейскіх шэлегах і раскрываецца па-беларуску як «Геранім
Кіршэнштэйн, падскарбі літоўскі».

Манетны
брак барацінкі «негатыў
пазітыў»

 

Зараз на сайце

Зараз на сайце 0 наведвальнікаў.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-