Барацінкі

Літоўскія барацінкі 1660—1661 гадоў, бітыя ва
Уездаве, можна адрозніць гербам «Корвін» Адама Саковіча, змешчаным пад
«Пагоняй». На аліўскіх шэлегах пад дзяржаўным гербам знаходзяцца гербы Вазаў
«Сноп» і «Вянява» Юрыя Белазора. Цяжэй адрозніць прадукцыю «барацінаўскіх» і
«горнаўскіх» манетных двароў у 1664—1666 гадах унутры гэтых груп. Віленскія і
берасцейскія шэлегі маюць адну і тую ж манаграму HKPL
,
а ковенскія і мальбаркскія — галаву аленя
(часгку герба Гераніма Кіршэнштэйна). Прапанаванае Сінчуком на падставе
статыстычных даных адзначэнне прадукцыі Берасцейскага манетнага двара як манет,
што маюць паменшаную манаграму HKPL
(адначасова, як адзначана ў каталогу Іваноўскага і Дучыса, і адрозны
тып тарчы), вымагае дадатковай праверкі. У згаданым каталогу проста
развязваецца пытанне і пра развядзенне па групах прадукцыі Коўна і Мальбарка,
дзе першаму манетнаму двару прыпісваюцца ўсе барацінкі з галавой аленя, а
другому — досыць рэдкі тып з манаграмай HKPL
(але, у адрозненне ад віленскіх і
берасцейскіх шэлегаў, з ініцыяламі GFH
пад партрэтам). Гэтая атрыбуцыя таксама
патрабуе пацвярджэння статыстыкай. У нашай кнізе аднясенне барацінак да
канкрэтных манетных двароў пададзена згодна з каталогам Іваноўскага і Дучыса.
Зазначу, што некаторыя віленскія барацінчыкі маюць неатрыбутаваны пакуль
ініцыял К злева згары ад партрэта гаспадара (мне вядомыя
гэткія манеты з 1665—1666 гадоў).

Тагачасная
падробка літоўскай барацінкі

18 мільёнаў залатовак
— гэта больш як паўтара мільярды крэдытных медзяных шэлегаў, якія засцілі ўсю
іншую манету, што абарачалася ў краіне. Барацінкі выбіваліся ў шалёным тэмпе,
гэтак што нават аліўскія выпускі, якія доўжыліся меней за чатыры месяцы, не
ёсць нечым рэдкім у беларускіх скарбах сёння. У абарачэнне выходзілі манеты з
дэфектамі, падвойна адбітыя ці бракаваныя наогул, як аднабаковая аліўская
барацінка з ілюстрацыі згары.


Тагачасная падробка кароннай барацінкі
з «нетрадыцыйнай»
арыентацыяй партрэта Яна Казіміра

Высокая хуткасць
вытворчасці рабіла менш дзейсным нагляд за яе сумленнасцю. Даволі вялікая
розніца ў таўшчыні і вазе барацінчыкаў сведчыць на карысць злоўжыванняў
манетных майстраў, якія наўмысна памяншалі памер манет дзеля атрымання
дадатковага прыбытку.

Зараз на сайце

Зараз на сайце 0 наведвальнікаў.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-