Час паўгроша

Паўгрош 1509 года

«Аляксандр, вялікі князь літоўскі (1492—1506), кароль польскі (1501—1506), чацвёрты сын Казіміра Ягайлавіча ад Альберты Габсбуржанкі. Атрымаў адукацыю пад кіраўніцтвам знакамітага Яна Длугаша, польскага гісторыка. Яшчэ ў 1484 годзе быў вызначаны спадкаемцам велікакняскага пасада на Літве». Гэткімі звесткамі пачынаецца артыкул энцыклапедыі «Вялікае княства Літоўскае» пра валадара, што пакінуў след у беларускай манетнай справе як вялікі рэфарматар. Пры Аляксандры пражскі грош саступіў ролю асноўнага грашовага сродку на рынках краіны новаму літоўскаму паўгрошу, выкананаму на заходнееўрапейскі кшталт і па заходнееўрапейскай тэхніцы біцця.

Паўгрош 1527 года (вершнік з двума колцамі на рукаве)

У той жа час манетная рэформа Аляксандра не закранула даўнейшай манетна-вагавой сістэмы Вялікага княства, заснаванай на літоўскім пенязі. На той час падзяліліся паняцці манетнага гроша пражскага і лічэбнага гроша літоўскага. Першы, прадстаўлены ў большасці эмісіямі стогадовае даўніны Вацлава IV , меў курс у 14 пенязяў літоўскіх (цягам стагоддзя адбылася дэвальвацыя валюты ВКЛ на 40%).

Паўгрош 1527 года з памылкай «Манета Жыгімонта, Вялікага Жыгімонта Літоўскага»

Лічэбны ж літоўскі грош заставаўся ў межах дзесяцічнае грашовае сістэмы ВКЛ, будучы роўным 10 пенязям. Як бачым, за стагоддзе гэтая прагрэсіўная сістэма нікуды не знікла. Яна была падмацаваная рэформай Аляксандра, які пачаў біць не толькі традыцыйныя мясцовыя пенязі, але і паўгрошы, ці пятакі. Апошні з назоваў адлюстроўвае суадносіны паўгроша і пенязя. У прыведзенай Валянцінам Рабцэвічам цытаце з судовай справы 1579 года (і гэта ўжо ў той час, калі грашовая сістэма ВКЛ была фактычна скасаваная) полацкі месціч Марцін Мітковіч сцвярджае, што ён «...солоду продал за пятдесят грошей без петака», што азначае 49 з паловай грошаў.

Паўгрош 1545 года

Зараз на сайце

Зараз на сайце 3 гостя.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-