Час паўгроша

Пражскія грошы, што раней мелі менавіта такі назоў (шырокія), але страцілі сваё значанне ў грашовым абарачэнні краю з пачаткам масавых эмісій паўгрошаў ВКЛ, у дакументах цяпер называліся грошамі чэскае лічбы.

Грош 1536 года. Студценьская эмісія

Вядомы фразеалагізм, ужыты ў дакуменце з таго ж самага году багатым берасцейскім яўрэем Ізакам Езафовічам, братам памерлага Абрама. Апошні, між іншым, у свой час быў дзяржаўцам Віленскага манетнага двара і пакінуў значны след у яго дзейнасці. Але гэтым разам ішлося пра іншае. Ізак упамянуў у лісце свайго другога брата, Міхала. Абрам і Міхал «в которомъ же ся они братъстве были от сорока лет, робили и добывали на один грошъ». Гэтак ён адзначаў сумесную працу братоў на карысць радзіны. Далей Ізак у духу таго часу ўдакладніў, што меў на ўвазе пад адным грошам, падаўшы доўгі спіс нажытых разам каштоўнасцей: «и он делилъ его с нимъ золотомъ, серебромъ и перлы, и каменемъ дорогимъ, и перстени золотыми, и оксамиты, одомашки, отласы, табины и цевочнымъ золотомъ, чамлеты, чарусы, сукны дорогими и дешовыми, и шубы, и япончами, шины, железомъ и шатами их и жонъ их, и зверемъ мохнатымъ, куницами, лисицами, горностаи, ласицы и иными многими речми, и к тому пнзми готовыми...» Багацце братоў Езафовічаў уразіла б і сучаснага мільянера, тым больш што ўсё яно было зароблена братамі супольна, «на адзін грош».

Грош 1556 года

У 1535—1536 гадах былі адбіты першыя манетныя грошы ВКЛ. Яны мелі унікальную асаблівасць — апроч года, на большасці манет пазначаўся і месяц выбіцця. Магчыма, гэта быў працяг традыцыі адзначаць чарговасць выбіцця даўнейшых паўгрошаў колцамі ў канцы легенды. Да таго часу грош шырока ўжываўся ў лічэбным значанні.

Жыгімонт Аўгуст выбіў шырокія літоўскія грошы ў 1545—1546 гадах, а таксама у 1555—1559 гадах. У другой палове 1560-ых кампанентныя гатункі традыцыйнай вялікалітоўскай монаметалічнай сістэмы перасталі эмітавацца, у 1569 годзе адной з умоў Люблінскай уніі стаў поўны пераход усяго гаспадарства на польскую манетную сістэму, а ўжо па абранні Стафана Баторыя выйшла манетная ардынацыя апошняга, якая ўводзіла польскую сістэму дэ-факта. Гэтак скончылася амаль двухсотгадовая гісторыя апрычонасці і адметнасці ўласнай старажытнабеларускай грашовай сістэмы.

Зараз на сайце

Зараз на сайце 0 наведвальнікаў.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-