Час паўгроша
Што ж змянілася ў
вонкавым выглядзе манет? Перадусім, была змененая тэхніка выраблення манетных
кружкоў, якія раней амаль безвыняткава рабілі па методыцы цягнення з дроту.
Інакш рабілі на Захадзе. Серабро патрэбнай якасці злівалася ў пруткі.
Вышэйзгаданы тэхпрацэс мог адбывацца паза межамі манетнага двара, забяспечваючы
апошні, як і іншых замоўцаў, унармаванымі па вазе і пробе пруткамі кову.
Наступным этапам вытворчасці была падрыхтоўка пласцін серабра патрэбнай
таўшчыні.
Паўгрош 1546 года
Срэбны пруток
разаграваўся, што надавала яму большую пластычнасць, і раскоўваўся молатам. У
першай чвэрці XVI стагоддзя быў
вынайдзены вальцавальны варштат, які стаў рэвалюцыйнай тэхналогіяй для разгляданае
аперацыі. Ён прыводзіўся ў рух вадой (дзеля гэтага тагачасны манетны двор
звычайна месціўся каля ракі) альбо жывёльнай сілай. З раскаваных і разрэзаных
стужак серабра выразаліся альбо адбіваліся прабойнікам манетныя кружкі.
Паўгрош 1556 года з памылкаў у слове «MA[G]NI»
Затым выконвалася
праверка адпаведнасці вагі кружкоў норме. Для дробнай манеты прымяняўся прынцып
al-
marco, што
азначала забавязанне выбіць канкрэтна вызначаную колькасць манет з грыўні
серабра, без аглядкі на вагу кожнай манеты асобна. Калі вага была меншай,
выбіраліся цяжэйшыя кружкі з іншай партыі, калі большай — лягчэйшыя.
Калі-нікалі гэта прыводзіла да злоўжыванняў, якія палягалі ў прыёмцы ў вазе
грыўні большай колькасці кружкоў, чым было вызначана ардынацыяй. Манеты вялікіх
наміналаў прымалі па прынцыпе al
-pezzo,
калі кантралявалася вага кожнае манеты. Цяжэйшыя кружкі юставаліся
(апілоўваліся), лягчэйшыя ішлі ў новы цыкл перапрацоўкі. Расфасаваныя па
партыях загатоўкі выбельваліся і паліраваліся, што надавала прыгожы срэбны
бляск нават не вельмі высакапробным манетам, якімі былі паўгрошы.
Цікава, што паўгрошы
Аляксандра, таксама як і бітыя з яшчэ большай інтэнсіўнасцю манеты ягонага
наступцы — Жыгімонта Старога, нашмат радзей трапляюцца ў музейных і прыватных
зборах з бляскам, чым паўгрошы апошняга Ягайлавіча — Жыгімонта Аўгуста. Гэты
факт абумоўлены ані не старэйшым
векам першых, а толькі недасканаласцю аперацыі паліравання на Віленскім
манетным двары ў канцы XV
— першай палове XVI
стагоддзя.