Час паўгроша

Паўгрош 1512 года з падвойным адбіццём здолу, выкліканым адскокам штэмпеля

Да 1558 года ўсе паўгрошы мусілі адпавядаць сталай, але даволі нізкай 6-лотавай (375-ай) пробе. Як было прынята паўсюль, манетнае серабро легіравалася меддзю. Гэты працэс жорстка кантраляваўся вардайнам (кантралёрам якасці прадукцыі), які быў падначалены ўжо не кіраўніцтву манетнага двара, а непасрэдна ўраду.

Паўгрош 1513 года з двума моцна пасунутымі адбіткамі штэмпеляў з абодвух бакоў і дыяганальным змяшчэннем

Другое важнае адрозненне ад былых манет Вялікага княства палягала ў тым, што на паўгрошах былі ўведзены доўгія легенды на лацінскай мове — мове міжнародных зносінаў. Да гэтага спрычынілася перадусім тое, што пасля больш як стогадовага перапынку была ізноў выбіта даволі буйная манета, што мела вагу, большую за 1 грам. На адным баку паўгроша Аляксандра выяўлялася дзяржаўная «Пагоня» і надпіс Манета Аляксандра, на другім — Ягайлаўскі арол без кароны і надпіс вялікага князя літоўскага.

Паўгрош 1557 года з двума моцна пасунутымі адбіткамі штэмпеляў з абодвух бакоў

Першая захаваная справаздача аб даходах новастворанага Віленскага манетнага двара паходзіць з 1499 года і распавядае пра выбіццё манеты на працягу чатырох гадоў, гэта значыць з 1495 года. Паводле даных С. Янушоніса (што праўда, нявысветленага паходжання), якія прывялі ў сваёй кнізе «Lietuvos monetn kalybos istorija 1495—1769» Яўген Іваноўскі і Роберт Дучыс, ёсць звесткі 1489 года пра віленскага майстра Генрыка Шлёгера, немца, былога кракаўскага месціча.

Гатычны паўгрош Аляксандра, біты зношаным штэмпелем

Зараз на сайце

Зараз на сайце 3 гостя.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-