Час паўгроша


Паўгрош 1563 года з моцна пасунутым змяшчэннем другога адбітка штэмпеля

Прыклад таісіх
адносін мы бачым і паміж апошнімі Ягайлавічамі — Жыгімонтамі Старым і Аўгустам,
калі апошні пачаў біць манеты Вялікага княства ад свайго імя, у той час як
бацька працягваў эмісіі ў Кароне ад свайго. Літоўскія паўгрошы Аляксандра былі
выбіваныя досыць старанна прыгатаванымі штэмпелямі. Пры вялікай колькасці
захаваных на сёння манет вельмі рэдка сустрэнеш памылку ў легендзе, гэтак
характэрную для эмісій Жыгімонта Старога. Затое неадпрацаванасць тэхналогіі
яшчэ давалася ў знакі.


Загана выбіцця рэнесансавага паўгроша (пачатак 1520-ых гадоў). Тып
«негатыў / пазітыў»

Як ужо адзначалася
вышэй, недастаткова якасна выконвалася паліраванне манет. Часам не даволі
выразна адбітыя літары слоў і элементы выяў «Пагоні» і арла. Часта трапляюцца
дэфекты прэгавання (біцця), што выконвалася малатковай методыкай. Біліся
паўгрошы наступным чынам. Сподні штэмпель замацоўваўся ў цяжкім бервяне і
заставаўся нерухомы. На яго клаўся манетны кружок, да якога згары прыкладаўся
другі штэмпель.


Паўгрош 1562 года, адбіты нецэнтрычна

Па рукаятцы апошняга
і адбівалі малатком. Цягам XVI
стагоддзя ўдалося ўдасканаліць гэтую методыку, замяніўшы чыста чалавечую працу
з малатком пабойным механізмам, дзе молат уздымаўся на патрэбную вышыню, а
потым па бэльцы спадаў на загатоўку. Цікавым будзе згадаць, якія дэфекты прэгавання
былі характэрныя для новачаснай вялікалітоўскай манетнай справы. Перадусім гэта
падвойнае адбіццё. Двойчы (а можа, і колькікроць) адбітыя манеты мы сустракаем
не толькі ў XVI сгагоддзі, але і
пазней. Існуе некалькі відаў падвойнага адбіцця:


Паўгрош 1563 года, выраблены па «рускай» методыцы

Зараз на сайце

Зараз на сайце 0 наведвальнікаў.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-