Час паўгроша

1. Абодвух бакоў мала
пасунутымі адбіткамі штэмпеляў у выніку адскоку вышняга штэмпеля. Гэта магло
адбывацца, калі сподні штэмпель замацоўваўся не ў бервяне, а ў металёвай ці
іншай аснове, што не забяспечвала патрэбнае амартызацыі. З другога боку,
падобны эфект мы назіраем і на манетах другой паловы XVI
стагоддзя, калі ўжо напэўна праца майстра была больш аўтаматычнай, і
тым больш ужо не магло ісці гаворкі пра падкладку, якая б не амартызавала
выцень. Тут справа ў іншым. Адразу пасля вытню майстар мог не зафіксаваць вышні
штэмпель на адбітай манеце, і, пасунуўшыся, той даваў эфект падвойнага адбітку.


Паўгрош 1560 года з кветачкай над арлом

2. Аднаго з бакоў,
калі пры выбіцці манета заставалася ў споднім штэмпелі і дзеля таго, каб
адчапіць яе, майстар прыкладаў вышні штэмпель яшчэ аднойчы, вядома, не
трапляючы дакладна ва ўжо адбіты малюнак, і другі раз цяў малатком. Такі эфект
магчымы і ў выпадку, калі майстар, адняўшы вышні штэмпель, адразу заўважаў
пэўны хіб у ягоным адбітку і дзеля яго выпраўлення цяў яшчэ раз (манета пры
гэтым трывала знаходзілася ў счапленні са штэмпелем споднім). Гэткія дэфекты
сустракаюцца рэдка, што можна патлумачыць высокай ступенню «аўтаматычнасці»
дзеянняў майстра, для якога адначасовыя праверкі якасці сваёй працы былі б неэфектыўнымі.
Ніводнага разу яны нам не трапіліся ў паўгрошах Жыгімонта Аўгуста.


Паўгрош 1563 года з крыжамі над «Пагоняй» арлом

3. Абодвух бакоў
моцна пасунутымі адбіткамі штэмпеляў у выніку паўторнага адбіцця па няўдала
выбітай манеце. Вынікі працы прэгера падлягалі выхадному кантролю якасці, і
найменш удалыя адбіткі вярталіся на папраўку. Майстры, якія перабівалі
бракаваныя кружкі, не марнавалі часу на тое, каб дакладна трапіць у малюнак
першага адбітку, што зразумела, бо ў выпадку ідэальнай моцы і дакладнасці
другога першы адбітак ставаў нябачным. Аднак тае самае дакладнасці і моцы ім не
заўжды ставала, сведкамі чаго ёсць манеты з моцна пасунутымі восямі абодвух
адбіткаў, і нават такія, дзе кожны з бакоў нясе часткі выяў і аверса, і
рэверса. Апошні факт пацвярджае і тое, што хібы на манетах выпраўляліся не
адразу, а пасля кантролю. Дарэчы, для кантролю якасці прадукцыі на Віленскім
манетным двары яшчэ пры Аляксандры (а магчыма, і раней, але ў іншым выглядзе) на
манетах пачалі ставіцца маленькія колцы, аналагаў чаму не было ў той час у
польскай манетнай справе.

Зараз на сайце

Зараз на сайце 0 наведвальнікаў.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-