Час паўгроша

3. Абодвух бакоў моцна пасунутымі адбіткамі штэмпеляў у выніку паўторнага адбіцця па няўдала выбітай манеце. Вынікі працы прэгера падлягалі выхадному кантролю якасці, і найменш удалыя адбіткі вярталіся на папраўку. Майстры, якія перабівалі бракаваныя кружкі, не марнавалі часу на тое, каб дакладна трапіць у малюнак першага адбітку, што зразумела, бо ў выпадку ідэальнай моцы і дакладнасці другога першы адбітак ставаў нябачным. Аднак тае самае дакладнасці і моцы ім не заўжды ставала, сведкамі чаго ёсць манеты з моцна пасунутымі восямі абодвух адбіткаў, і нават такія, дзе кожны з бакоў нясе часткі выяў і аверса, і рэверса. Апошні факт пацвярджае і тое, што хібы на манетах выпраўляліся не адразу, а пасля кантролю. Дарэчы, для кантролю якасці прадукцыі на Віленскім манетным двары яшчэ пры Аляксандры (а магчыма, і раней, але ў іншым выглядзе) на манетах пачалі ставіцца маленькія колцы, аналагаў чаму не было ў той час у польскай манетнай справе.

Паўгрош 1563 года з перарэзанай апошняй лічбай у даце

Сустракаюцца і манеты з даволі сур'ёзна пасунутымі адбіткамі штэмпеляў, але выкліканымі іншай прычынай. Такі прыклад відаць на паўгрошы 1557 года. Верагодна, пры першай спробе выбіць манету майстар выканаў аперацыю неакуратна, альбо зашкодзіў яму хтосьці іншы. Паўгрош адбіўся часткова, пры гэтым павярнуўшыся на некалькі градусаў. Другім адбіткам майстар скончыў справу, пакінуўшы нязначныя сляды першай спробы, што не адразу і заўважыш няўзброеным вокам.

Паўгрош 1564 года з арлом у кароне

Наступную вялікую групу складаюць мясцова неадбітыя паўгрошы. Яны паўставалі, калі прэгер няроўна прыкладаў вышні штэмпель. Такім чынам, моц ягонага адбітку нераўнамерна размяркоўвалася па полі манеты, што прычынілася да адсутнасці малюнка ў адным месцы з абодвух бакоў. Манеты з вялікім неадбіткам перабіваліся, а з нязначным выпускаліся ў абарачэнне.

Паўгрош 1566 года з гербам “Ястрабец”

 

Зараз на сайце

Зараз на сайце 3 гостя.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-