Час паўгроша

Сярод рэдка
сустраканых дэфектаў можна вылучыць аднабаковыя манеты тыпу «пазітыў/негатыў» і
нецэнтрычна выбітыя манеты. Раз-пораз і гэткія траплялі ў абарачэнне. Першыя
звычайна маюць даволі добры адбітак рухомага штэмпеля і чэзлы адбітак негатыва
таго ж самага штэмпеля на другім баку. Гэтак адбывалася, калі прэгер забываўся
ссунуць са сподняга штэмпеля ўжо адбітую манету і клаў на яе другую. У выніку
на апошняй адбіваўся толькі рэверс, а замест аверсу атрымліваліся відарысы
рэверсу папярэдняе манеты. Другія паўсталі ў выніку недакладнага памяшчэння
манетнага кружка на сподні штэмпель ці недакладнага прыкладання вышняга.

Аднаго разу трапіўся
таксама цікавы паўгрош 1563 года, які з двух бакоў манетнага кружка мае
невялічкія выемкі, нібы ён быў выраблены па старадаўняй «рускай» методыцы, з
разрэзанага дроту.

Выпуск паўгрошаў
Вялікага княства, аднастайных па сваёй стапе і пробе, цягнуўся, з невялічкім
перапынкам, да 1529 года. Наноў адчыніўшы Віленскі манетны двор у 1545 годзе,
Жыгімонт Аўгуст працягнуў выбіваць гэтыя папулярныя манеты ў аграмадных
колькасцях, што абумовіла іхні шырокі распаўсюд па абшарах ВКЛ. Толькі ў 1558
годзе проба паўгроша была зніжаная на паўлота, што было сустрэта насельніцтвам
з абурэннем. Апошні літоўскі паўгрош быў адбіты ў 1566 годзе ў памежным з Польшчай
Тыкоціне.

У
XVI стагоддзі на
Беларусі моцна павышаецца ўзровень таваравьггворчасці. Працягваецца інтэнсіўны
рост гарадоў, чаму спрыяе ўлада праз ільготы і прывілеі для жыхароў, што жадалі
займацца рамёствамі. Ужо неўзабаве пасля пачатку эмісій Аляксандра віленскія
паўгрошы апанавалі ўсе сферы жыццядзейнасці ў нашай краіне. Гэтыя манеты
бясспрэчна дамінуюць ў скарбах першай паловы XVI
стагоддзя ад Падляшша да Смаленшчыны. Падобную ж пазіцыю займалі яны і
на Украіне. Манетны інтэрнацыянал, які курсаваў там яшчэ ў
XV стагоддзі, цалкам саступае сваё месца на
карысць паўгроша ВКЛ, які пачынае сустракацца ў скарбах па ўсёй яе тэрыторыі.
На доўгі час паўгрош стаў паноўнай грашовай адзінкай і сродкам гандлю ўсяе
краіны. Ён меў сталы курс да паўгроша польскага, які раўняўся чатыром пенязям
літоўскім.

Пенязь
Аляксандра

Зараз на сайце

Зараз на сайце 0 наведвальнікаў.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-