Фальсіфікацыя манет

У гісторыі беларускага грамадсгва, як і любога іншага, не абышлося без фальсіфікацыі грашовых знакаў. Гэта рабілася дзеля падману суграмадзянаў ці замежнікаў з мэтай атрымання матэрыяльнага прыбытку. Гэты тып эканамічнага злачынсгва застаецца характэрным для ўсіх часоў і народаў. Можна сцвярджаць, што фальшаванне манет з'явілася адначасова з іх прадукцыяй. Безумоўна, сучаснікі фальшароў не маглі ацаніць гэтыя часам густоўныя, часам дзівосныя вырабы. Паспрабуем зрабіць гэта мы.

Тагачасныя падробка літоўскага паўгроша 1512 года

 

Ці лёгка жылося майстрам-саматужкнікам у мінулыя часы? Яшчэ ў час існавання Рымскай імперыі падробка манет трактавалася як абраза маестату цэзара. Наогул фальшары манет як грашовага сродку заўсёды даставалі жорсткай кары з боку дзяржавы, што не замінала з'яўленню новых і новых падробак, бо для чалавека ўмелага гэты занятак быў цікавы і пажыўны, а пры належнай асцярожнасці кары можна было доўгі час пазбягаць. Пакаранне ж сапраўды было суворае — у часы сярэднявечча простае павешанне было б для фальшароў за шчасце. У Францыі злачынцы варыліся зажыва, а ў Расіі ім адсякалі рукі ці залівалі ў горла іхнія ж манеты, папярэдне растопленыя да вадкага стану. З цягам часу пакаранні змякчыліся і звяліся да доўгіх тэрмінаў зняволення.

У нашай краіне да фальшароў практыкавалася спаленне. Раздзел першы, трынаццаты артыкул Статута Вялікага княства Літоўскага 1566 года апісвае кару для тых, хто падрабляе манеты, наступным чынам: «Тэж хто б манэту нашую фалшаваў і без волі нашае перарабляў і абразаў, таксама і мынцары нашыя, якія золата і серабра і іншую матэрыю, што належыць ці адносіцца да мынцы, злівалі б і мяшалі к пажытку свайму а шкодзе рэчы паспалітае, а гэта было б пра іх даведзена; тыя маюць быць пакараныя агнём без літасці». Закон вельмі шырока трактуе панятак фальсіфікацыі, ахапляючы не толькі ўласна падрабленне манеты, але і яе мадыфікацыю і абразанне, а таксама наўмыснае паніжэнне стапы працаўнікамі манетнага двара. Пры гэтым апошнія ўжывалі часам сапраўдныя штэмпелі для выбіцця фальшывых (з пункту гледжання пробы ці вагі) манет. Часам таемны загад пра псуццё грошай сыходзіў з самых вярхоў.

 

Тагачасныя падробкі літоўскіх паўгрошаў 1556 года

Зараз на сайце

Зараз на сайце 3 гостя.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-

Фальсіфікація не дапаможа Вам стаць багатым