Фальсіфікацыя манет

He заставаліся ўбаку і шараговыя грамадзяне, якія самі выконвалі штэмпелі і імітавалі манеты часам на высокім мастацкім узроўні, але часам і такія, якія ўводзілі ў зман хіба што людзей непісьменных. He бяда — у былыя часы такіх мелася большасць. А калі-нікалі абыходзіліся і без дарагога абсталявання. Досыць было нажніцаў, якімі адціналі сабе крышачку каштоўнага металу, гэтак, каб не заўважылі іншыя.

Тагачасныя падробкі літоўскіх паўгрошаў 1559 года

 

Калі дзяржава пачынала сумнеўную справу з эмітаваннем крэдытных грошай, задача фальшароў значна спрашчалася. He патрабавалася ўжо паніжаць вагу ці пробу металу, трэба было толькі дакладна паўтарыць манету — і прыбытак быў забяспечаны. Праект выбіцця медных шэлегаў Яна Казіміра — барацінак — быў нагэтулькі непрыхаваным рабаваннем люду, што прадпрымальныя сучаснікі спрычыніліся да павелічэння колькасці гэтай манеты ў абарачэнні Рэчы Паспалітай хіба не ўдвая. Пры гэтым яны не давалі сабе марокі вытрымання вагі. Іхнія вырабы часам нават цяжэйшыя за афіцыйна эмітаваныя шэлегі. Выгодна было ўсё адно. Фальшавалі крэдытныя грошы і ў нашай краіне, і за мяжой.

 

медны двупенязь з пасярэбраннем і фантастычнай датай «1565»

Такім чынам, падрабленне манеты як грашовага сродку ў мінулым уключала ў сябе некалькі пунктаў:

  • выкананне манеты з паніжанай пробай ці вагой у дзяржаўным манетным двары;
  • выкананне манеты з паніжанай вагой ці пробай (ці зусім з іншага металу) прыватнымі асобамі;
  • выкананне крэдытнай манеты без паніжэння ці нават з павышэннем стапы;
  • абцінанне кружка манеты дзеля здабычы каштоўнага металу.

медны двупенязь 1570 года

Бескаранна падраблялі манеты нават цэлыя дзяржавы, але тое ўжо лічылася не злачынствам, а палітычным крокам. Мы маем багата прыкладаў «падрыўніцкай» фінансавай дзейнасці суседзяў у дачыненні да грошай, якія курсавалі на тэрыторыі Беларусі. З найбольш яскравых варта ўспомніць насгупныя.

Тагачасныя падробкі шэлегаў Жігімонта Вазы

Зараз на сайце

Зараз на сайце 2 гостя.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-