Фальсіфікацыя манет

У 1517 годзе кароль венгерскі і чэшскі Людвік, Ягайлавіч
з чэшскай лініі гэтай дынастыі, распачаў выбіццё нізкаякасных пераймальных
паўгрошаў у сілезскай Свідніцы. Гэтыя паўгрошы наследавалі дызайну паспалітай,
фактычна, асноўнай манеты абарачэння Каралеўства Польскага, таксама добра
знаёмай і на Літве — паўгроша Жыгімонта Старога ўзору 1507—1511 гадоў, але
месцілі на 10% меней серабра.


Тагачасныя падробкі шэлегаў Стэфана Баторыя

Адзінае адрозненне
між гэтымі манетамі складалі легенды, што не мела значэння ў эпоху яшчэ
паўсюднай непісьменнасці. Так, пры роўным рынкавым курсе паўгрошаў, якія
паспалітаму люду немагчыма было адасобіць, каралеўскі скарб страчваў 10%
вартасці ў кожнай манеце. На шматлікія просьбы Жыгімонта перапыніць эмісіі ці
хаця б змяніць дызайн сілезскіх паўгрошаў сваяк не рэагаваў. Інтэнсіўнай
дзейнасці ў манетнай справе не зашкодзіла нават смерць Людвіка ў 1526 годзе.


Абцяты траяк Літоўскі (1593)

Дзяржаўцы Свідніцкага
манетнага двара, прадчуваючы хуткае згортванне вытворчасці, прычыніліся да
паскарэння працы дзеля хутчэйшага атрымання прыбытку. Толькі ў 1528 годзе
манетны двор быў зачынены дэкрэтам наступцы Людвіка на чэшскім пасадзе
Фердынандам з дынастыі Габсбургаў.

Польскі паўгрош (1509)

Цікава, што
папулярная польская манета штурхнуда на выбіццё перайманняў не толькі апошняга
чэшскага Ягайлавіча. Падобныя паўгрошы спрабаваў эмітаваць і Ога, гаспадар
графства Рытберг (1516— 1535). У мясцовай сістэме наміналаў гэтая манета мела
курс у чвэрць шэлега.


«Пасмяротны» свідніцкі паўгрош Людвіка (1527)

Шэлегі і паўтаракі шведскія Вазаўскіх
часоў.
У другой палове XVI
стагоддзя ў шведскім грамадстве стала
папулярнай ідэя пераўтварэння Балтыйскага мора ва ўнутранае «шведскае возера».
Гэта дазволіла б Швецыі стаць дзяржавай нумар адзін на поўначы Еўропы,
кантралюючы ўвесь балтыйскі міжнародны гандаль. Перашкаджалі амбітным планам
нашчадкаў вікінгаў гаспадарствы, што ўжо валодалі ці мелі віды на гэтыя абшары
— Данія, Рэч Паспалітая, Расія.


Свідніцкі паўгрош Людвіка (1525)

Зараз на сайце

Зараз на сайце 0 наведвальнікаў.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-