Фальсіфікацыя манет

У гэтым рэчышчы
непазбежным ставаў узброены канфлікт над Балтыкам. Сітуацыю пагаршала варажнеча
паміж абраным у 1587 годзе на вялікалітоўскі і польскі пасады шведскім
каралевічам Жыгімонтам Вазам і ягоным суродзічам Каралем
IX, што захапіў шведскі пасад, які пэўны час
таксама належаў Жыгімонту.

'/4
шэлега, графства Рытберг (1519)

Увосень 1600 года
нечаканым наступам шведскага войска на Лівонію пачалася Першая Паўночная вайна,
што трывала з перапынкамі 29 гадоў. Праз два дзесяцігоддзі шведам удалося
канчаткова адарваць ад Рэчы Паспалітай найважнейшы гандлёвы цэнтр Лівоніі —
Рыгу. Спыненне гандлю з гэтым горадам азначала катастрофу для эканомікі
Вялікага княства. Ліцвіны імкнуліся да спынення вайны, у той час як палякі не
зважалі на інтарэсы ВКЛ, выкарыстоўваючы эканамічныя праблемы нашай дзяржавы для
працягу сваёй культурнай экспансіі.


Шэлег шведскі Густава Адольфа (1632)

У 1621 годзе шведы
пачалі выбіццё білонавых шэлегаў і паўтаракаў у гарадскім манетным двары
захопленай Рыгі. Гэтыя гатункі адпавядалі сваім наміналам і вонкавым выглядам
найбольш пашыраным на той час у гандлі Рэчы Паспалітай манетам, аднак месцілі
менш серабра. Рыжскія шэлегі і паўтаракі распаўсюдзіліся ў аграмадных
колькасцях па ўсёй тэрыторыі Беларусі і Украіны, у той жа час практычна не
трапіўшы ў абарачэнне ў самой Швецыі.


Шэлег шведскі Густава Адольфа (1633)

Гэтак шведы ўжылі
эканамічную зброю супраць свайго суперніка, увёўшы ўскосны падатак з мясцовага
насельніцтва. У 1629 годзе быў заключаны мір паміж дзяржавамі, але ўжо ў 1632
годзе да кампаніі па падрыве эканомікі Рэчы Паспалітай далучыўся манетны двор у
Эльблёнгу, а ў 1644 годзе — дзяржаўны манетны двор Лівоніі ў той жа Рызе. Сеймы
1631 і 1633 гадоў катэгарычна запатрабавалі тэрміновага вываду з абарачэння
«злое манеты эльблёнгскае і рыскае». Аднак тая кепская манета, перадусім
рыжскія шэлегі, працягвала біцца і ўкідвацца ў краіну да сярэдзіны 1650-ых
гадоў, руйнуючы фінансавую сістэму дзяржавы.


Шэлег шведскі Хрысціны (1645)

Цікава, што, як і ў
выпадку са свідніцкімі паўгрошамі, знясільваў эканоміку Рэчы Паспалітай
эмісіямі нізкавартаснай манеты... сваяк караля і вялікага князя.


Шэлег шведскі Хрысціны (1653)

Зараз на сайце

Зараз на сайце 0 наведвальнікаў.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-