Фальсіфікацыя манет

У пачатку 1630-ых
гадоў да афіцыйных шведскіх эмісій шэлегаў далучыўся падпольны манетны двор ў
румынскай Сучаве. Яе вельмі якасныя падробкі, якія часам немагчыма адрозніць ад
уласна шведскіх манет, курсавалі нароўні з апошнімі, прыносячы нечуваныя
прыбыткі фальшарам.


Шэлег шведскі Караля Густава (1655)


Бракаваныя манетныя аркушы з г. Сучава (сучасная Румынія)

Сеўскія «чэхі», а
таксама
шастакі і тымфы Пятра Першага.

Акцыя па ўкідзе першых была накіраваная перадусім не супраць беларускіх
земляў, а супраць той часткі Украіны, што з 1654 года апынулася ў складзе
Маскоўскай дзяржавы. Аднак закранула яна надзвычай папулярную ва ўсёй Рэчы
Паспалітай манету — паўтарак. Адразу пасля далучэння левабярэжнай Украіны
царскі ўрад задумаў замяніць курсуючыя там манеты Рэчы Паспалітай сваімі. У
гэтым расіяне сутыкнуліся з пэўнымі праблемамі, бо манетная сістэма Маскоўшчыны
заставалася найбольш адсталай у Еўропе. Рынкі краіны забяспечваліся фактычна
адзіным, нязручным ва ўжытку гатункам — капейкай-«луской» вагой каля 0,45
грама. Зусім іншая сітуацыя назіралася на Украіне: там здаўна курсавалі
літоўскія, польскія і заходнееўрапейскія манеты рознага кшталту. Па сваім узроўні
развіцця існая расійская грашовая сістэма не магла супернічаць з той, што
панавала на Украіне. Патрэба рэформы фінансаў у Маскоўскай дзяржаве ставала
відавочнай.


Сеўскія «чэхі» (1686)

Пасля колькіх не
надта ўдалых спробаў уводу манет заходняга ўзору, у северскім Сеўску, што на
той час ужо належаў да Маскоўшчыны, дайшло да выбіцця «чэхаў накшталт...
каралеўскіх Жыгімонтаўскіх».


Сеўскія «чэхі» (1686)

Зараз на сайце

Зараз на сайце 0 наведвальнікаў.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-