Фальсіфікацыя манет

Гэта адбылося ў 1686 годзе. За больш як трыццаць гадоў сітуацыя на ўкраінскім рынку ані не змянілася. Па-ранейшаму новадалучаны рэгіён заставаўся ў рэчышчы польска-літоўскага манетнага абарачэння. Сеўскім «чэхам» надаваўся прымусовы курс, роўны маскоўскай капейцы, у той час як серабра яны месцілі на дзенгу (палову капейкі). У той жа час падаткі да царскага скарбу мусілі надыходзіць толькі ў традыцыйнай манеце. Людзей жа, якія б скуплялі за «чэхі» капейкі, належала бязлітасна караць смерцю. Былі распрацаваныя амбітныя планы выпуску дзесяткаў мільёнаў гэтых манет, калі б, як спадзяваўся маскоўскі ўрад, рынак прыняў «чэха». Выканаўцы акцыі абавязаныя былі забяспечыць, каб «та манета ў маларасійскіх гарадах і ў Польшчы хадзіла бяз жаднага пярэчання». Натуральна, пад Польшчай у прыведзенай цытаце мелася на ўвазе ўся тэрыторыя, што заставалася за Рэччу Паспалітай, а перадусім частка беларускай Севершчыны і Магілёўшчына, як найбольш блізкія «польскія» землі да месца падзеяў. Дакументальныя крыніцы засведчылі пранікненне сеўскіх «чэхаў» на Беларусь. Але ўжо ў наступным годзе эмісію маскоўскіх паўтаракаў давялося спыніць. «Чэхі» не вытрымалі канкурэнцыі з больш якаснымі і шматлікімі паўтаракамі Рэчы Паспалітай, не здолеўшы ўтрымацца ў абарачэнні па нададзеным ім завышаным курсе.

Тымф Пятра I (1708)

Мінула 14 гадоў. На мяжы стагоддзяў малады маскоўскі цар Пётр I і кароль Рэчы Паспалітай саксонец Аўгуст II дамовіліся аб хаўрусе супраць Швецыі. Распачалася Вялікая Паўночная вайна, у якую неўзабаве было ўцягнутае і ВКЛ. Пятру цяжка давалася ўтрыманне Аўгуста на сваім баку, бо той без перапынку патрабаваў ад яго грашовых субсідый. Вымаганне Аўгустам новых і новых сумаў «на ўтрыманне войска» прыняло несупынны характар. У адным з лістоў да Пятра найбліжшы ягоны паплечнік Меншыкаў піша пра саксонца: «Королевское Вели чество зело скучает о деньгах и со слезами наодине у меня просил, понеже так обнишал... что есть нечего. Видя его скудость, я дал ему своих денег 10 000 ефимков».

Вендэнскі шэлег магістра Лівоніі Фрайтага фон Ларынгофэна (1483 — 1494)

Зараз на сайце

Зараз на сайце 3 гостя.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-