Фальсіфікацыя манет

Наталенне грашовай смагі хаўрусніка патрабавала ад цара вялікіх сродкаў, прычым у трывалай еўрапейскай валюце, а не ў малазнаёмых і непапулярных у Рэчы Паспалітай капейках-«лусках». У гэтых умовах у Маскве ўзнікае ідэя арганізацыі адмысловай грашовай эмісіі звыклых для беларуска-польскага і саксонскага абарачэння манетных гатункаў. У 1706 годзе вялікім падскарбіем літоўскім Людвікам Пацеем па просьбе Пятра і Аўгуста была выбіта апошняя манета Вялікага княства — літоўскі шастак, што была выпушчаная ў абарачэнне па завышаным курсе. Фактычна, гэта быў пачатак «тымфавай справы». Маскоўскім манетным дварам было загадана працягнуць эмісію шастакоў, а таксама тымфаў, але гэтаму запярэчыў Аўгуст, баючыся хваляванняў супраць яго ў нашым гаспадарстве з нагоды выкіду на рынак вялікай колькасці «подлай» манеты. I ўсё ж у 1707 годзе ў Маскве былі адбітыя шастакі, а тымфы біліся там жа з 1707 па 1709 год. Гэтыя манеты былі прызначаныя для беларускага рынку, але мелі выразна расійскі выгляд. На адным баку яны месцілі партрэт цара і ягонае імя, а на другім — двухгаловага арла і дэкларацыйна-прапагандысцкі штамп «усяе Расіі валадар». Манеты не мелі на рынку поспеху і неўзабаве былі адкліканыя з абарачэння.

Полацкае перайманне вендэнскага шэлега Фрайтага фон Ларынгофэна. Медзь са слядамі пасярэбрання

Найбольш знакамітая фальсіфікатарская афера, у якую былі ўцягнутыя беларусы, адносіцца да канца XV стагоддзя і звязана з некалі буйным эканамічным і палітычным цэнтрам нашага краю — Полацкам. 25 студзеня 1493 года магістр Лівонскага ордэна Фрайтаг фон Ларынгофэн піша ў грамаце да магістрата Рэвеля (цяпер — Талін): «...паведамляем вам, што якіясь рускія прыехалі да Рыгі з Полацка, што на Літве, маючы з сабой фальшывыя манеты, бітыя накшталт вендэнскіх, а менавіта — на адным баку герб, а на другім — рэвельскі крыж з кропкай. Аднаго з іх злавілі, і той распавёў, што падобных манет выбіта паўласта і яны прывезеныя да нас... I яшчэ, шаноўныя падданыя, гэтыя манеты, падобна, дасланыя з Полацка ў Пскоў, каб пераслаць іх адгэнуль у нашую краіну.„ Прыклады гэтых фальшывых манет запячатанымі дасылаем вам, каб вы іх агледзелі і маглі засцерагчыся...»

Тагачасныя падробкі траякоў Жыгімонта Вазы са знакамі прынадлежнасці да Віленскага манетнага двара

Зараз на сайце

Зараз на сайце 3 гостя.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-