Фальсіфікацыя манет

Колькасць падробак, паходзячых, па словах Ларынгофэна, «з Полацка, што на Літве», уражвае — амаль мільён штук (паўласта роўныя каля 960 кілаграмаў, пры вазе аднаго шэлега каля 1 грама)! Нагэтулькі падрабязнае апісанне магістрам манеты выклікае непаразуменне сучасных даследнікаў, бо арыгінальныя манеты Ларынгофэна, якія б выглядалі падобным чынам, невядомыя. У часе яго панавання працаваў толькі Вендэнскі манетны двор, у якім біліся шэлегі з падоўжаным крыжам, але без кропкі.

Тагачасныя падробкі траякоў Жыгімонта Вазы са знакамі прынадлежнасці да Віленскага манетнага двара

Тая кропка вядомая з рэвельскіх шэлегаў папярэдняга ўладара Лівоніі — магістра Бэрнда фон дэр Борга (1472—1483). Але акурат на вендэнскіх шэлегах апошняга яе няма.

Тагачасныя падробкі польскіх грошаў Жыгімонта Вазы. Пасярэбраная медзь.

Мы не можам цяпер дакладна адказаць, ці дапусціў магістр недакладнасць і ў чым менавіта, але можам аперыраваць тым матэрыялам, які знойдзены ў скарбах за апошні час. Так, вядома даволі дакладнае медзяное перайманне вендэнскага шэлега Фрайтага фон Ларынгофэна са слядамі серабрэння. Звесткі пра больш незвычайныя манеты прыводзяць мінскія даследнікі В. Рабцэвіч і I . Колабава. У 2001 годзе яны паведамілі пра комплекс дзівосных наследаванняў, знойдзеных, паводле іх звестак, «на беразе ракі ў Полацку».

Тагачасныя падробкі польскіх грошаў Жыгімонта Вазы. Пасярэбраная медзь.

Чым больш распўсюджаная была манета, тым болей яе падробак паўставала на рынку. Ці далучаліся да народных майстроў сваёй краіны працаўнікі дзяржаўных манетных двароў? Наўрад ці магло быць інакш.

Вядома даволі кампактная група фальшывых траякоў Жыгімонта Вазы, якія нясуць на сабе атрыбуты прыналежнасці як да польскіх манетных двароў, так і да адзінага на той час манетнага двара Вялікага княства Літоўскага ў Вільні. Польскі нумізмат XIX стагоддзя граф Станіслаў Валеўскі акрэсліў гэткія траякі як анармальныя.

Зараз на сайце

Зараз на сайце 3 гостя.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-