Фальсіфікацыя манет
Звычайна анармальныя
траякі нясуць на сабе знак (герб падскарбія ці сімвал манетнага двара),
уласцівы віленскім эмісіям, спалучаны з легендай, што мусіла змяшчацца на
польскія манеты. Пры гэтым легенда, як правіла, напісана беспамылкова. У
прыватнасці, Валеўскім, а пазней і іншым даследнікам — Паўлам Багдановічам —
выдзелена група анармальных траякоў з гербамі Дзмітрыя Халецкага і Андрэя
Завішы, датаваных 1597—1601 гадамі альбо без датаў наогул. Усе гэтыя манеты
выкананыя на даволі высокім узроўні. Паводле версіі Багдановіча, яны маглі
нелегальна вырабляцца на адным з каронных манетных двароў, а выкарыстанне знакаў,
уласцівых для манетнай справы ў Вільні, мела на мэце заблытаць сляды гэтай
дзейнасці.
Медныя наследаванні літоўскім шэлегам Яна Казіміра ўзору 1652 года з
фантастычнымі датамі — 18, 155, 1556
Выглядае, што
майстры, якія выконвалі манеты, не скарысталіся з магчымасці проста скапіраваць
дызайн арыгінала, а наўмысна спалучылі элементы граякоў розных манетных двароў.
Часам камбінаваліся таксама аверс і рэверс траякоў аднаго манетнага двара, але
розных гадоў.
Медныя наследаванні літоўскім шэлегам Яна Казіміра ўзору 1652 года з
фантастычнымі датамі — 18, 155, 1556
Досыць часта,
асабліва ў Польшчы, фальшаванне манет ставілі на сур'ёзны падмурак і
мажнаўладныя паны. Іхнія замкі, дзякуючы сваёй недаступнасці, дасканала
падыходзілі для стварэння падпольных манетных двароў. Да прыкладу, са
знакамітага фальсіфікатарскага манетнага двара ў Старадраўскім замку ў Польшчы
выйшла больш як 100 тысяч каронных пенязяў і паўгрошаў XV
стагоддзя, ад наследаванняў эмісіям Ягайлы да паўгрошаў Яна Ольбрахта,
а таксама манет паморскіх і крыжацкіх. У 1610—1621 гадах дзейнічаў фальшэрскі
манетны двор Мікалая Камароўскага ў Жывецкім замку, дзе майстэрскі падрабляліся
каронныя грошы Жыгімонта Вазы. Арыштаваны, Камароўскі здолеў выкруціцца,
забіўшы сваіх наймітаў-майстроў — сведкаў злачынства.
Тагачасная падробка літоўскага орта Яна Казіміра 1664 года
Кампактную і не
вывучаную пакуль групу падробак з адзіным «почыркам» складаюць медныя
наследаванні літоўскім шэлегам Яна Казіміра ўзору 1652 года. Вядомы шэраг манет
падобнага стылю, якія адзначаюцца тым, што пры пісьменна выкананых легендах яны
маюць у канцы легендаў выдуманыя фантастычныя даты — 18,155,1556.