Манеты старажытнай Русі

Куфiчны дыхрем

Другая палова X стагоддзя
прынесла нам першыя больш-менш падрабязныя ўпамінанні аб дзяржаўных утварэннях
на беларускіх этнічных тэрыторыях, якія былі ўцягненыя ў палітычную арбігу
гэтак званага рускага свету, што складаўся з вялікага мноства раннефеадальных
княстваў — вяліісіх і малых. Трыма найбуйнейшымі цэнтрамі рускага свету ў канцы
тысячагоддзя сталіся Кіеў палянаў, Полацк крывічоў і Ноўгарад славенаў. Гэтымі
ж часамі датуюцца і першыя спробы арганізацыі ўласнай манетнай справы на Русі.

Яшчэ раней, у
IX стагоддзі, пачалася экспансія арабскіх
дырхемаў, звязаная з пашырэннем гандлёвых сувязей старажытнарускіх плямёнаў з
краінамі Усходу. Гэтыя, напачатку высакапробныя, манеты эм таваліся шматлікімі
дынастыямі на працягу доўгага часу ў манетных дварах Азіі і Афрыкі. На Беларусі
найболыпае распаўсюджанне атрымалі куфічныя дьгрхемы Абасідаў, Саманідаў і
Умаядаў. Досыць часта ў скарбах трапляюцца часткі манет (паловы ці кварты).
Разразанне дырхемаў з мэтай атрымання дробных грашовых адзінак было
распаўсюджана ў тыя часы. Гэта, аднак, было не адзінай прычынай іх падзялення.
3 часам проба гэтых манет пагаршалася, і купцы лічылі абавязковым праверыць іх
якасць перад прыняццем. Ці не ёсць яны насамрэч медзякамі, загорнутымі ў
танюткую плёнку серабра? Масавае прыбыццё дырхемаў у рускі свет скончылася
неўзабаве перад канцом першага тысячагоддзя, што было абумоўлена заціханнем іх
эмісій на Усходзе.

Нагата Уладзіміра Кiеўскага

Зараз на сайце

Зараз на сайце 1 гость.

Лічыльнікі

Rating All.BY