Манеты старажытнай Русі

He маглі не ўдзельнічаць у іх і гэткія эканамічна развітыя крывіцкія гарады, як Полацк і Віцебск. Як рко казалася раней, адкрытым застаецца пытанне, ці выпускаліся там нейкія мясцовыя грыўні. Так ці інакш, імі, бадай, маглі быць толькі рублі, якія формай і вагой пераймалі наўгародскія.

Прыкладна ў сярэдзіне XII стагоддзя з'яўляецца абсалютна новы від манетнага прутка — ізрой, які меў паўкруглае сячэнне і вагу ў межах 102—110 грамаў. Вялікая доля ізрояў мае зарубкі ці запілы, што спярша служылі для праверкі якасці кову, а потым, верагодна, засталіся проста як прадстаўнічыя, атрыбутыўныя элементы гэтага віду прутка

Першыя летапісныя ўпамінанні ізроя звязаны з Віцебскам. Час іх узнікнення — канец XIII стагоддзя — супадае з першай згадкай назвы «рубель» у адносінах да наўгародскіх грыўняў. Гэтак, у грамаце рыжскіх ратманаў да віцебскага князя Міхаіла Канстанцінавіча (каля 1300 года) выказваецца скарга рыжанаў на крыўду, учыненую князем купцам«немчмнам». Міхаіл прапаноўваў купцам 10 ізрояў за ўпадабанага каня, але ў выніку ашукаў гандляроў.

У іншай грамаце таго часу рыжане крыўдуюць ужо на князевага брата, які «торговал... на 30 шроев. 17 нзроев заплатал, а трлнадесят мзроев не заплатал». Гэтыя пісьмовьш звесткі сведчаць пра тое, што ізрой у канцы XIII стагоддзя ўжо быў досыць распаўсюджанай грашовай адзінкай на Віцебшчыне. Разам з тым ізрой пашырыўся і на іншых сгаражытнабеларускіх землях. У знакамітым Вішчынскім скарбе з сучаснай Гомельшчыны, датаваным сярэдзінай XIII стагоддзя, ізроі знойдзены разам з кіеўскімі і наўгародскімі грыўнямі.

Ізрой — першая пэўная аўтэнтычная, пацверджаная пісьмовымі крыніцамі назва грашовай адзінкі, што выраблялася на беларускіх этнічных тэрыторыях. Найменне, верагодна, паходзіць ад стараславянскага «шрыть», што адлюстроўвала тэхналогію вытворчасці пруткоў (адліццё ў формах у зямлі). Вядомыя таксама графіці са словам «ізрой» на гэтых прутках.

Зараз на сайце

Зараз на сайце 0 наведвальнікаў.

Лічыльнікі

Rating All.BY