Манеты старажытнай Русі

Паводле даных беларускага нумізмата Ш. Бекцінеева, вагавы нарматыў ізроя прыкладна роўны 108 грамам. Навуковец кіраваўся ў сваіх даследаваннях пісьмовымі крыніцамі і знаходкамі гіракразнавагаў, датаванымі канцом XIII стагоддзя, і прыйшоў да высновы, што ізрой быў папярэднікам лічэбнай літоўскай капы. Ягоныя высновы выглядаюць асабліва пераканаўча, калі ўлічыць, што полацка-віцебсісая зямля была ў тым часе найболып эканамічна развітай з усіх земляў, уцягнутых у палітычную арбіту ВКЛ. Аднак некаторыя сцвярджэнні тэорыі Бекцінеева пра развітую полацка-віцебскую манетна-вагавую сістэму выклікаюць сур'ёзныя пярэчанні, асабліва што тычыцца існавання ў пачатку XIV стагоддзя віцебскага рубля з тэарэтычнай вагой каля 189 грамаў, што не пацвярджаецца скарбавымі знаходкамі. Тым не менш даследаванні вартыя таго, каб быць працягнутымі.

Раз-пораз ізрой мянуецца даследнікамі заходнерускай ці літоўскай грыўняй, што залішне, бо захавалася летапісная назва. Паводле ўпамінання, першыя летапісныя ізроі дапушчальна называць віцебскімі грыўнямі, што, аднак, не азначае, што вытворчасць ізрояў трывала адзначалася найбольшымі памерамі менавіта ў гэтым горадзе. Шматлікія знаходкі гэтых пруткоў далей на захад, на Віленшчыне кажуць пра тое, што маладая дзяржава Вялікае княства Літоўскае пераняла гэты від грыўні як першую ўласную грашовую адзінку. Тамтэйшыя скарбы пераважна датуюцца першай паловай XIV стагоддзя. Апошні скарб, які 6 месціў ізрой, датаваны 1365 годам. 3 часу выпадзення з абарачэння кіеўскай грыўні ізрой, натуральна, – найчасцей сустраканы від сярэбранага прутка ў скарбах Беларусі.

Зараз на сайце

Зараз на сайце 3 гостя.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-