Манеты старажытнай Русі

Раз-пораз ізрой
мянуецца даследнікамі заходнерускай ці літоўскай грыўняй, што залішне, бо
захавалася летапісная назва. Паводле ўпамінання, першыя летапісныя ізроі
дапушчальна называць віцебскімі грыўнямі, што, аднак, не азначае, што
вытворчасць ізрояў трывала адзначалася найбольшымі памерамі менавіта ў гэтым
горадзе. Шматлікія знаходкі гэтых пруткоў далей на захад, на Віленшчыне кажуць
пра тое, што маладая дзяржава Вялікае княства Літоўскае пераняла гэты від
грыўні як першую ўласную грашовую адзінку. Тамтэйшыя скарбы пераважна датуюцца
першай паловай XIV стагоддзя.
Апошні скарб, які 6 месціў ізрой, датаваны 1365 годам. 3 часу выпадзення з абарачэння
кіеўскай грыўні ізрой, натуральна, – найчасцей сустраканы від сярэбранага
прутка ў скарбах Беларусі.

Зараз на сайце

Зараз на сайце 1 гость.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-