Манеты старажытнай Русі

Рубяжом тысячагоддзяў
прыкладна датуецца выпуск першых сярэбраных і залатых манет кіеўскага князя
Уладзіміра Па сваіх метралагічных характарыстыках залатыя манеты адпавядалі
візантыйсісім солідам, а сярэбраныя — куфічным дырхемам, пашыранай тагачаснай
назвай якіх, падобна, была «нагата». У пазнейшай гістарычнай навуцы за гэтымі
манетамі замацаваліся штучныя назвы златнікаў і срэбранікаў, што ў выпадку з
апошнімі нават фармальна не адпавядае рэчаіснасці, бо большасць срэбранікаў
Уладзіміра — манеты білонавыя альбо чыста медныя. Аўтэнтычнага назову манеты да
нашых часоў не захавалася. Можна хіба ўзгадаць летапіснае ўпамінанне аб раздачы
«кунаў» Святаполкам у часе свайго княжання ў Кіеве ды частку легенд саміх манет
у выглядзе формулы «а се его сребро (злато)». Аднак першы назоў хутчэй азначае
зборны тагачасны панятак грошай (нагадаем, што і заходнерускае грошы (ад
грош), пенязі (ад пфенніг) і ўсходнерускае деньгй (ад тенге)
з'явіліся пазней). Другая ж назва ўказвае на меркаваны метал эмісіі. Тым не
менш, на мой погляд, цалкам дапушчальным і слушным уяўляецца ўжыццё пар золата—
залаты, серабро—сярэбраны ў дачыненні да манет Кіеўскага княства У гэтай жа
працы будзем ужываць найменні, слушныя з гледзішча існуючае аналогіі з
прататыпам гэтых тыпаў манет, гэта значыць адпаведна соліды і нагаты.

Повязь Уладзіміравых
солідаў з Беларуссю прасочваецца ў іх знаходцы ў Пінскім скарбе 1804 года, які
прэзентаваў новаму гаспадару свайго краю — расійскаму цару Аляксандру
I — мясцовы шляхціц Рыдзеўскі. Сярод 20 залатых
манет X стагоддзя, болыпасць з
якіх адносілася да эмісій Візантыі, цікавасць прыцяінулі 6 арыгінальных солідаў
з кірылічнымі надпісамі «Уладзімір на стале» і «Ісус Хрыстос». Гэтыя соліды
Уладзіміра склалі большую частку вядомых манет падобнага кшталту на момант
выхаду найпаўнейшага на сёння зводу першых манет рускага свету М. Сотнікавай і
I. Спаскага ў 1983 юдзе.

Адначасова быў адбіты
і першы тып Уладзіміравых нагат. Іхні вонкавы выгляд падобны да выгляду солідаў
— на адным баку змешчана выява вялікага князя і легенда «Уладзімір на стале»,
альбо «Уладзімір, а гэта ягонае срэбра»; на другім — выява Ісуса Хрыста і
адпаведны надпіс

Зараз на сайце

Зараз на сайце 1 гость.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-