Манеты старажытнай Русі

3 часам выява Ісуса была заменена на княскі знак Улг дзіміра Ён паўстае на трох астатніх тыпах нагат князя, яісія, верагодна, выбіваліся амаль адначасова ў першай палове 1010-ых гадоў у розных майстэрнях, што абумовіла розніцу ў стылі іх выканання. Пераважная большасць нагат маюць невысокую пробу серабра. Гэта, найверагодней, было выклікана недасведчанасцю княскай адміністрацыі ў справе эмітавання грошай, якой карысталіся выканаўцы заказу, псаваўшы манету дзеля свайго пажытку. Апошнімі ж гадамі жыцця Уладзіміра дагуецца і выпуск нагат ягоным сынам, наўгародскім князем Яраславам^у сваёй сталцш.

Вядомыя таксама тры тыпы манет наступцы Уладзіміра на пасадзе вялікага князя кіеўскага — Святаполка Яраполчыча. Дызайн макет яго кароткага валадарання застаўся ранейшым, але тамга Уладзіміра — трызуб — была замененая ўласнай тамгой Святаполка — двузубам з крыжам на адным з зубцоў. Апроч таго, пашырыўся звычай змяшчэння замест княскага партрэта і імя ў легендзе імя і партрэта ягонага святога патрона Упершыню, верагодна, нагаты з гэткім матьюам былі выбітыя ў Ноўгарадзе Яраславам, а найбольшая колькасць вядомых манет з імем святога належыць акурат Святаполку.

Нагата Святаполка

Сярод манет Уладзіміра вядомы толькі адзін экзэмпляр падобнага кшталту. Да неразвязаных пытанняў манетнай справы Святаполка адносяць значэнне асаблівых сімвалаў над тамгой князя — крыжа, якара і паўмесяца. На сёння даследнікамі не выпрацавана задавальняльнага тлумачэння сэнсу іх з'яўлення.

Першыя манеты Русі досыць часта знаходзяць на этнічна беларускіх землях, у межах жа сучаснай Беларусі вядома некалькі знаходак. На жаль, наогул дрэнны стан з фіксацыяй знаходак манет у XX— XXI стагоддзях, выкліканы недасканаласцю адпаведнага заканадаўства і кепскай арганізацыяй (перадусім фінансаваннем) археалагічнай працы, не дае нам сення магчымасці ацаніць усю карціну распаўсюджання гэтых у цэлым рэдкіх манет на землях былых старажытнабеларускіх княстваў.

Нагата Святаполка з выявай св. Пятра

Зараз на сайце

Зараз на сайце 0 наведвальнікаў.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-