Манеты старажытнай Русі

Апошнім часам навукоўцамі былі паднятыя пытанні аб беларускім следзе выбіцця нагат, якія на сёння яшчэ не атрымалі свайго грунтоўнага даследавання. Гэтак, найболыпую колькасць спрэчак выклікала манета нумар 203 з вышэйзгаданага зводу М. Сотнікавай і I. Спаскага. Атрыбутаваная Святаполку паводле зместу легенды, яна, тым не менш, нясе выяву княскага знака не Святаполка, а Уладзіміра. Аўтары зводу спісалі гэта на паліылку разьбяра, што выглядае сумнеўным з-за выразнай розніцы памЬк трызубам Уладзіміра і ўкрыжаваным з аднаго боку двузубам Святаполка. Апроч таго, над княскім знакам не стае дадатковага сімвала, сустраканага на ўсіх пазнейшых кіеўскіх манетах Святаполка. ПартрЭт князя падобны да партрэта Святаполка з ягоных іншых, кіеўскіх нагат. Адзіная вядомая манета гзткага кшталту паходзіць са знакамітага Нежынскага скарбу з-пад Кіева, знойдзеная між прыкладна дзвюма сотнямі іншых нагат Уладзіміра і Святаполка. На падставе вышэйзгаданых фактаў сучасныя расійскія даследнікі Бялецкія сцвердзілі магчымасць аднясення гэтай манеты да васальных эмісій Святаполка яшчэ пры жыцці Уладзіміра, бо па смерці вялікага князя тамга губляла свой праўны статус «Памылка» ж у галоўнай выяве манеты разам з адначасовым знікненнем дадатковага знака выглядала б занадта адыёзным і, хутчэй, наўмысным крокам. Гэта дало падставу даследнікам аднесці манету нумар 203 да перыяду ўдзельнага княжання Святаполка Яраполчыча ў Тураве. Беларускі даследнік у. Юргенсон, згадзіўшыся з высновамі Бялецкіх, высунуў версію, што матывам васальнай эмісіі Святаполка магло быць абвяшчэнне яго пераемнікам Уладзіміра, а таксама згадаў «датаванае дзесятымі гадамі XI стагоддзя ўпамінанне аб эліісіі ў Тураве ўласных грошай». Гэтых довадаў было б даволі для амаль бясспрэчнага сцвярджэння аб тым, што васальныя эмісіі Святаполка сапраўды мелі месца, але даследнік не спаслаўся на крыніцы сваёй інфармацыі, што ставіць ягоныя высновы пад пытанне і пакідае гэтую надзвычай важную для беларускай нумізматыкі праблему надалей у неразвязаным стане.

Зараз на сайце

Зараз на сайце 1 гость.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-