Манеты старажытнай Русі

Падставы для сумневаў палягаюць яшчэ і ў тым, што далей у сваёй працы мінскі нумізмат відавочна «нацягвае» адзін з тыпаў кіеўскіх нагат Святаполка на шасцімесячнае княжанне полацкага князя Усяслава Брачыславіча ў Кіеве ў другой палове XI стагоддзя. Нягледзячы на багатую гістарыяграфію разнясення эмісій нагат па ўсім XI і нават пачатку XII стагоддзя, не вядомыя самі манеты, якія б неслі якуюсьці іншую тамгу апроч Уладзіміравай ці Святаполкавай. Праўда, тып манет Святаполіса з добра чытальным імем ягонага святога патрона Пятра (у выглядзе ГТЕТОР) сапраўды мае трохі мадыфікаваны княскі знак. Гэта, а таксама вялікая колькасць манет кепскага выканання з нечытальнымі надпісамі, дало падсгаву ўсумніцца, ці былі эмісіі нагат скончаныя ў 1019 годзе, калі кіеўскім пасадам трывала авалодаў Яраслаў Уладзіміравіч. На самай справе, цягам яшчэ двух гадоў, у часе яго верагоднага супраўлення з Брачыславам Полацкім, магло паўстаць пытаяне, манеты з якой тамгой біць далей — Яраслава ці Брачыслава Яно магло быць развязанае шляхам асцярожнага эмітавання перайманняў манет папярэдніх выпускаў. Але ўзнікае пытанне, чаму Яраслаў у часе свайго працяглага аднаасобнага князявання гэтак і не выбіў кіеўскіх нагат са сваёй тамгой. Гэтыя манеты навуцы невядомыя. Найверагодней, у складаны час няпростай міжусобнай барацьбы выпуск нагат быў спынены назаўсёды. He трэба забывацца, што становішча было абцяжаранае абмежаваным замежным забяспечаннем краю серабром, што прывяло ў будучым да наступлення гэтак званага безманетнага перыяду.

Зараз на сайце

Зараз на сайце 0 наведвальнікаў.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-