Манеты старажытнай Русі

Перыядам барацьбы Яраслава са Святаполкам датуецца выпуск яшчэ аднаго тыпу «срэбранікаў» у Ноўгарадзе — маленькіх манетак вагой, прыкладна ўдвая меншай за вагу нагаты. Гэтыя сярэбраныя манеты звязваюцца з наборам замежнага войска Яраславам і патрэбай выплаты яму ў знаёмай еўрапейцам манеце, г. зн. пенязямі (дынарамі), якія 6 мелі падобныя метралагічныя характарыстыкі. У канцы X стагоддзя пашыраюцца таксама гандлёвыя сувязі Полацкага, а праз яго і Ноўгарад — і іншых старажытнабеларускіх княстваў з Заходняй Еўропай. 3 пачаткам новага тысячагоддзя набывае сталы характар імпарт на нашыя землі еўрапейскіх пенязяў, бітых перадусім у Германіі, Чэхіі, Венгрыі, Францыі, Скандынавіі, Англіі, Італіі. Самастойныя эмісіі манег у раннесярэднявечнай Еўропе, якая была абслугаваная даўней пенязямі Рымскай імперыі і, у пэўнай меры, куфічнымі дырхемамі, насілі спачатку пераймалыгіцкі характар у адносінах да рымскіх пенязяў. Пачаткі біцця нямецкіх пенязяў, найболып пашыраных на Беларусі, звязваюцца з імем Людвіка Немца, які памёр у 876 годзе. Пасля прадукцыя нямецкіх манетных двароў набыла шырокі маштаб, што спрыяла імпарту манеты, якая станавілася міжнароднай, на Беларусь. У 60-ыя гады XI стагоддзя наплыццё пенязяў сканчаецца, што было выклікана, як і ў выпадку з дырхемамі, юнкавымі прычынамі — значна ўпалі маштабы эмісій.

У цяперашні час беларускімі навукоўцамі мала ўвагі надаецца даследаванням гісторыі Севершчыны, верагодна, з-за таго, што большая частка гэтых, галоўным чынам этнічна беларускіх тэрыторый апынулася ў складзе іншых дзяржаў. Таму трэба перадусім акрэсліць, што ўяўляла сабой Северскае княства ў XI стагоддзі. Гісторыя гэтага дзяржаўнага ўтварэння не меней насычаная і вартая ўвагі, напрыклад, за слаўную гісторыю Полацкага княства. Паводле Яна Станкевіча, гаспадарства «абыймала прастору ля ракі Дзясны з прытокамі, ля ракі Сожа з прытокамі і ля вышняе й сярэдняе Акі з прытокамі... Вялікае княства Северскае складалі гэткія беларускія плямёны: усе Севяране, блізу ўсе Радзімічы, частка Дрыгавічоў (на правым баку Дняпра), усе Вяцічы. Гэткія былі найважнейшыя месты ў гэтым гаспадарстве Чарнігаў, Ноўгарад-Северскі, Старадуб, Любеч, Пуціўль, Рыльск, Курск, Трубчэўск, Бранск, Гомель, Ушчыж, Рэчыца, Масальск, Казельск, Мцэнск, Тула, Елец, Навасіль, Пронск, Каломна, Разань... Апрача таго, Севяране мелі сваю каленію ля Азоўскага мора, ля ўтоку ракі Кубані ў гэтае мора, там, дзе цяпер Керч». Надзвычай аддаленую калонію севяране назвалі з уласцівым для беларусаў досціпам — Тмутаракань.

Зараз на сайце

Зараз на сайце 0 наведвальнікаў.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-