Манеты старажытнай Русі

Першым гістарычна вядомым князем северскім быў Амсціслаў Бялікі. Яму прыпісваецца пачатак эмісій мясцовых наследаванняў манетам Візантыйскай імперыі. Цяпер у скарбах з тэрыторыі былога Тмутараканскага княсгва даволі часта суегракаюцца як медныя, так і сярэбраныя манеты падобнага кшталту. Няма дастатковых простых довадаў, што выбіццё гэтых перайманняў пачаў менавіта Амсціслаў, таму неабходна сказаць і пра яго наступцаў.

Амсціслаў памёр у 1036 годзе, пасля чаго Север шчына трапіла пад васальны ўплыў Кіева У 1054 годзе Яраслаў прызначыў чарнігаўскім удзельным князем свайго сына Святаслава, які пранікся мясцовымі інтарэсамі і праз усё жыццё кіраваўся імі ў сваёй палітыцы. У 1073 годзе ў выніку змовы Святаслаў заняў кіеўскі велікакняскі пасад, а ў 1076 годзе памёр. Улада ізноў пераходзіць да Ізяслава Кіеўскага, які забірае і болыную частку Севершчыны. Тмутаракань жа заставалася незалежнай. На чале ўдзелу стаяў князь Раман Святаславіч.

Але не ён, а іншы сын памерлага князя — Алег стауся найболыы актыўным барацьбітом за незалежнасць Северскіх земляў. У 1078—1079 гадах адбыліся жорсткія сутычкі з кіяўлянамі, што скончыліся на карысць апошніх. У выніку Раман быу забіты, а Алег высланы ў візантыйскую няволю (успомнім тут і аналогію з полацкімі князямі). За кароткі час гэты северскі князь паспеў пакінуць матэрыяльныя сведчанні сваёй дзейнасці. Вядомы надзвычай рэдкія манеты, знойдзеныя на Таманскім паўвостраве, што I. Спаскі атрыбутаваў акурат Алегу, хрысціянскае імя якога было Міхаіл (Алег было імем княскім). На адным баку гэтых манет выяўлены архангел Міхаіл, а на другім змешчаная папулярная ў той час формула «Госгодн, помозн Ммхамлу».

У 1094 годзе Алег вярнуўся спярша да Тмутаракані, а потым адбіў і сталічны для тагачаснай Севершчыны пасад у Чарнігаве. У выніку цяжкога змагання з Кіевам за незалежнасць севяране канчаткова вызваляюцца з-пад апеісі «бацькі гарадоў рускіх».

Тмутараканскія наследаванні часоў Амсціслава ці Алега

3 канца XI стагоддзя ў рускім свеце расшўсюджваюцца ўнармаваньш па вазе грашовыя сродкі буйнога гандлю — сярэбраныя пруткі-грыўні. Пруткі і раней вырабляліся як на Русі, так і ў іншых народаў, але яны не мелі сталай формы і вагі, гэта значыць не былі манегнымі. Самі манеты на той час заставаліся на рыюсах рускіх кінястваў у нязначнай колькасці і былі прадстаўленыя ўжо досыць даўнімі эмісіямі. У скарбах часам выступаюць і даволі рэдкія залатыя пруткі.

Зараз на сайце

Зараз на сайце 1 гость.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-