Манеты старажытнай Русі

Манетныя грыўні адліваліся ў розных рэгіёнах па розных вагавых стандартах, але мелі міжземнае хаджэнне. Іх знаходзяць пераважна ў скарбах, якія зусім не маюць дамешку манет. 3 эканамічным развіццём Русі пашырылася патрэба ў буйных аплатах, якія нязручна было ажыццяўляць у дробнай манеце. У прутках складаліся вялікія дэпазіты маёмасці і «купецкія капіталы», агульныя скарбцы «сумесных прадпрыемстваў» дробных гандляроў і княскія скарбніцы. Для штодзённых дробных разлікаў грыўні былі занадта буйной вартасці і ў іх амаль не ўдзелыгі'іалі. Першыя летапісныя ўспаміны аб грыўнях адносяцца да 1140-ых гадоў.

Кіеўская грыўня

На дулй<у болыцасці даследнікаў, найранейшай адзінкай такога кшталту была кіеўская грыўня. Яе вагавы нарматыў адпавядаў палове пашыранага на землях Юеўскага княства візаятыйскага фунта (163,73 грама). Кіеўская грыўня мела шасцікутную форму і набыла свой класічны кшталт, верагодна, у самым канцы XI стагоддзя. Заставалася ж у абарачэнні яна да заваёвы Кіева татарамі.

Наўгародскі рубель

У XII—XIII стагоддзях мелі абарачэнне і грыўні, падобныя да кіеўскіх, але павялічанай вагавой нормы — каля 204 грамаў. Традыцыйна падобныя пруткі называюць рублямі. Гэтая назва паўстала ў дачыненні да наўгародскіх грьгўняў у канцы XIII стагоддзя. Арэал жа абарачэння шасцікутных псеўдакіеўскіх рублёў у асноўным абмяжоўваўся землямі Кіеўскага і Северскага княстваў. Лічыцца, што гэты тып пруткоў адлюстраваў спробы уніфікацыі грашовых сістэм поўдня і поўначы рускага свету.

Паўчоначны рубель

Справа ў тым, што ў іншым, паўночным развітым гандлёвым цэнтры Русі — Ноўгарадзе крыху пазней за Кіеў распачалі эмітаванне сваіх унармаваных пруткоў-рублёў, якія заставаліся ў абарачэнні надзвычай доўгі час — да сярэдзіны XV стагоддзя. Наўгародскія рублі хутка сталі найбольш распаўсюджаным грашовым сродкам на тэрыторыі практычна ўсіх рускіх княстваў, у тым ліку крывіцкіх і дрыгавіцкіх У адрозненне ад кіеўскіх грыўняў, ёсць вялікая верагоднасць, што існавала некалькі цэнтраў вытворчасці рублёў, якія адліваліся па наўгародскай меры і кшталце.

Зараз на сайце

Зараз на сайце 0 наведвальнікаў.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-