Манеты старажытнай Русі
На дулй<у
болыцасці даследнікаў, найранейшай адзінкай такога кшталту была кіеўская
грыўня. Яе вагавы нарматыў адпавядаў палове пашыранага на землях Юеўскага
княства візаятыйскага фунта (163,73 грама). Кіеўская грыўня мела шасцікутную
форму і набыла свой класічны кшталт, верагодна, у самым канцы
XI стагоддзя.
Заставалася ж у абарачэнні яна да заваёвы Кіева татарамі.
Наўгародскі рубель
У
XII—XIII
стагоддзях мелі абарачэнне і грыўні, падобныя
да кіеўскіх, але павялічанай вагавой нормы — каля 204 грамаў. Традыцыйна
падобныя пруткі называюць рублямі. Гэтая назва паўстала ў дачыненні да
наўгародскіх грьгўняў у канцы XIII
стагоддзя. Арэал жа абарачэння шасцікутных псеўдакіеўскіх рублёў у асноўным
абмяжоўваўся землямі Кіеўскага і Северскага княстваў. Лічыцца, што гэты тып
пруткоў адлюстраваў спробы уніфікацыі грашовых сістэм поўдня і поўначы рускага
свету.
Паўчоначны рубель
Справа ў тым, што ў
іншым, паўночным развітым гандлёвым цэнтры Русі — Ноўгарадзе крыху пазней за
Кіеў распачалі эмітаванне сваіх унармаваных пруткоў-рублёў, якія заставаліся ў
абарачэнні надзвычай доўгі час — да сярэдзіны XV
стагоддзя. Наўгародскія рублі хутка сталі найбольш распаўсюджаным
грашовым сродкам на тэрыторыі практычна ўсіх рускіх княстваў, у тым ліку
крывіцкіх і дрыгавіцкіх У адрозненне ад кіеўскіх грыўняў, ёсць вялікая
верагоднасць, што існавала некалькі цэнтраў вытворчасці рублёў, якія адліваліся
па наўгародскай меры і кшталце.
Наступны, адзін з
найбольш загадкавых тыпаў манетных пруткоў, з'яўленне якога цяжка звязаць з
нейкім адмысловым цэнтрам, — так званы паўночнарускі рубель ромбападобнай ці
эліпсападобнай формы. Ён мае крыху зменшаную сярэднюю вагу ў параўнанні з
пруткамі наўгародскага тыпу — каля 197 грамаў. Гэты тып паўстаў у
XII стагоддзі, трохі пазней за кіеўскі і
наўгародскі. Арэал асноўнага распаўсюджання гэтых пруткоў — паўночная і
паўночна-ўсходняя Русь. Аўтарытэт эмітэнтаў паўночнарускіх рублёў, верагодна,
быў даволі нізкі, бо атрымаў распаўсюджанне звычай раскоўваць іх канцы дзеля
праверкі коўкасці серабра, што мусіла пацвярджаць яго дабрыню.