Першыя беларускія рублі

З прыходам да ўлады ў краіне Аляксандра I Вітаўта (1392) пачынаецца новы перыяд манетнай справы Вялікага княства. На першых парах Вітаўт не змяніў нічога ў грашовай сістэме гаспадарства, працягнуўшы біць пенязі, што мелі вагу каля 0,28 грама ўжо напрыканцы княжання Ягайлы. Проба гэтых манет таксама стабілізавалася на ўзроўні, трохі ніжэйшым за 500 праміле. Такім чынам, ужо ў той час 1000 пенязяў адпавядала літоўскаму рублю трохкутнага сячэння, што з'явіўся ў апошняй чвэрці XIV стагоддзя. Ізроі тады ўжо не вырабляліся.

Рубель літоўскі

 

У той жа час вялікае распаўсюджанне амаль на ўсім абшары ВКЛ атрымалі пражскія грошы Караля і Вацлава IV, якія зручна клаліся ў сістэму грашовых гатункаў рынку ВКЛ, бо месцілі каля 1,7—1,8 грама серабра. Гэта адпавядала ўтрыманню серабра ў сотні пенязяў з папраўкай на інтарэс эмітэнта.

Пенязь «Калюмны» / Наверша дзіды з крыжам

Гэткая сістэма была дзесяцічнай: 1 рубель = 100 пражскіх грошаў = 1000 пенязяў. Нягледзячы на тое што яе ўсталяванню ў вялікай меры паспрыяў збег абставінаў, а не мэтанакіраваная грашовая палітыка ўрада, беларусы маюць поўнае права ганарыцца тым, што нашыя продкі ўжо ў канцы XIV стагоддзя карысталіся найбольш распрацаванай і прагрэсіўнай у свеце дзесяцічнай сістэмай наміналаў. Цяпер дзесяцічная сістэма агульнапрызнаная ва ўсім свеце, а на той час гэта была выключная з'ява. Шмат якія краіны Еўропы перайшлі на яе толькі ў XIX стагоддзі, а Вялікабрытанія прызнала і ажыццявіла гэтую сусветную тэндэнцыю ажно ў 1971 годзе.

Тагачасная падробка пенязя «Калюмны» / Наверша дзіды з крыжам

Зараз на сайце

Зараз на сайце 3 гостя.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-