Першыя беларускія рублі

Паводле вонкавага выгляду, першыя беларускія рублі нагадваюць рублі наўгародскія, але маюць меншую вагу. He выключана, што яшчэ раней у Полацка-віцебскім рэгіёне выпускаліся рублі, якія цалкам паўтаралі вагу і форму наўгародскіх, таму атрыбутуюцца сучаснымі археолагамі як апошнія. Часта гэтыя пруткі серабра падзяляліся на часткі дзеля атрымання кратных намінальных адзінак. Наогул знаходкі палцін ВКЛ часцейшыя за знаходкі рублёў. Іхняя вага складае 85—95 грамаў, а рублёў, адпаведна, удвая болей. Літоўскі рубель важыў прыкладна 189 грамаў. Магчыма, у пачатку XV стагоддзя ягоная вага ўпала да 180 грамаў, пра што ўскосна сведчаць некаторыя дакументы з вялікалітоўска-наўгародскіх дачыненняў. У скарбах рублі і палціны знаходзяць пераважна разам з першымі манетамі княства.

Пенязь віленскі з «Пагоняй» і «Калюмнамі»

Першыя манеты Вітаўта — пенязі тыпу «Калюмны» / Наверша дзіды з крыжам. Іх атрыбуцыя Вітаўту, апроч метралогіі і даных скарбаў, грунтуецца на тым, што князь змясціў на манеты свой асабісты герб — «Калюмны». Гэтыя даволі распаўсюджаныя маленькія манеткі біліся з раздушанага сярэбранага дроту па тэхніцы, характэрнай для ўсіх ранніх манет ВКЛ за выняткам першых пенязяў ПЕЧАТЬ / Наверша дзіды з крыжам, што, падобна, выразаліся з ліставога серабра. Яны біліся з пачатку валадарання Вітаўта прыкладна да 1401 года ў двух манетных дварах — Луцку і сталічнай Вільні.

Пенязь смаленскі з «Калюмнамі» і барсамі

Дзеля атрымання ўлады ў Вялікім княстве Вітаўт парваў усе адносіны з Ордэнам, у выніку чаго былы хаўруснік ператварыўся ў грознага ворага, а над сталіцай навісла рэальная магчымасць яе страты. У гэткіх складаных умовах праца манетнага двара ў Вільні была небяспечнай, і натуральна, што манетны двор быў часова пераведзены ў глыб ВКЛ — на Валынь, якая здавён, яшчэ за Ягайлам, была асабістым уладаннем Вітаўта. Праз нейкі час небяспека знікла, і манетны двор зноў запрацаваў у Вільні.

Пенязь смаленскі з «Калюмнамі» і львом

 

Зараз на сайце

Зараз на сайце 2 гостя.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-