Першыя беларускія рублі

Асобную групу
складаюць золатаардынскія (канец XIV
— першая траціна XV
стагоддзя) і генуэзска-крымскія (першая чвэрць XV
стагоддзя) манеты з кантрамаркай у выглядзе «Калюмнаў». Яны былі
найбольш распаўсюджаныя на землях, дзе аснову грашовага абарачэння традыцыйна
складалі ардынскія дзенгі — перш за ўсё гэта поўдзень ВКЛ, які непасрэдна
межаваў з Залатой Ардой. Амаль усе контрамаркаваныя манеты паходзяць з
Кіеўшчыны і Падолля, але вядомыя знаходкі і ў Малдове, на Браншчыне і нават
Гарадзеншчыне.

З'яўленне асабістага
герба Вітаўта на золатаардынскіх манетах было перш за ўсё выяўленнем палітычных
амбіцый князя. У Ніканаўскім летапісе пры апісанні пахода Вітаўта супраць хана
Цімур-Кутлука ў 1399 годзе гаворыцца, што ў час перамоваў «...восхоте Витовт во
всей орде быти на денгах ординских знамение Витовтово».

Па смерці Вітаўта ў
1430 годзе эмісіі вялікалітоўскіх манет надоўга прыпыніліся. Да гэтага
спрычынілася палітычная нестабільнасць у дзяржаве — грамадзянскія войны за
ўладу паміж Свідрыгайлам і Жыгімонтам Кейстутавічам. Давалася ў знакі і нястача
сыравіннага серабра, якое больш не паступала з Чэхіі ў дастатковай колькасці.
Тым не менш у краіне працягвалі шырока абарачацца пражскія грошы Вацлава
IV. Увесь перыяд станаўлення грашовай сістэмы
ВКЛ менавіта яны, а не ўласныя манеты Вялікага княства былі асноўным сродкам
абарачэння нашай краіны. Пятнаццатае стагоддзе ў найбольшай меры сталася
стагоддзем пражскага гроша на Беларусі.

У другой палове
XV стагоддзя спынілі
сваё курсаванне рублі, саступаючы дарогу заходнееўрапейскім дукатам і новым
манетам ВКЛ. Вытворчасць літоўскіх рублёў скончылася прыкладна ў сярэдзіне
XV стагоддзя, як і наўгародскіх. Прычынай
спынення эмісій у Ноўгарадзе стала крымінальная справа Хведара Жарабца (1447),
якога злавілі на вырабе рубля з заніжанай пробай серабра. Наступныя звесткі пра
актыўнасць у манетнай справе ВКЛ мы маем ужо не толькі з манет, але і з
дакументальных крыніц, — і яны адносяцца да самага канца
XV стагоддзя.

Зараз на сайце

Зараз на сайце 0 наведвальнікаў.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-