Прадмова

groshyk.jpg

Са сталеннем беларускай дзяржавы, якая ўвайшла ў новае стагоддзе ў зноў набытым стане незалежнасці і адноснай стабільнасці, перад даследнікамі, што ўрабляюць ніву айчыннай гісгарычнай навукі, паўсталі якасна новыя задачы. Пры тым, што іншьія народы, якія мелі больш спрыяльны гістарычны пілях у XIX—XX стагоддзях, ужо развязалі падобныя праблемы ў той ці іншы час, несупынны працэс індустрыялізацыі дае беларусам шанц выкарыстаць новыя маічымасці камунікацыі і тэхналогіі, каб хутчэй выйсці на міжнародны ўзровень і ў гэткай галіне навукі, як нумізматыка.

Асэнсаванне нумізматьннага матэрыялу, што застаўся беларускаму народу ў спадчыну ад яго слаўных продкаў, патрабуе пэўнага досведу, кругагляду і любові да сваёй краіны і яе гісторыі. Разам з тым падобная праца не можа быць выкананая аднымдвума людзьмі, бо неабходныя яшчэ строгасць і спеласць ацэнак, чаго нялёгка дамагчыся пры аднабаісовым поглядзе Зрэшты, гэтак можна аозаць нра любую справу, мэтай якой есць дабрабыт і абазнанасць супольнасці людзей, народа. Вялікая іграда ў асэнсаванні нумізматычнай спадчыны ўжо была праведзеная такімі выбітнымі беларускімі навукоўцамі, як I. Колабава, В. Рабцэвіч, I. Сінчук, П. Харламповіч, М. Шчакаціхін і інш. Багата прац, што непасрэдна тычацца Беларусі і яе манет, было выдадзена таксама польскімі, літоўскімі, расійскімі, украінскімі даследнікамі. Існуе даволі шмат матэрыялу, падрыхтаванага на найвышэйшым навуковым узроўні. Даволі будзе назваць падмуркавую працу беларускай нумізматыкі Валянціна Рабцэвіча — кнігу «Нуммзматака Беларусм». I ўсё ж такі колькасць маладых беларусаў, што прысвячаюць долю свайго жыцця нумізматыцы, — невялікая. Таму на гэтым полі ўсё яшчэ застаецца багата «неапрацаваных надзелаў». Варта не забываць, што нумізматыка мае не толькі дапаможна-гістарычную, але і выхаваўча-патрыятычную ролю, і ў гэтым, на мой погляд, яе неаспрэчная важнасць.

Зараз на сайце

Зараз на сайце 0 наведвальнікаў.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-