Прадмова

Гэты сайт быў задуман толькі як спроба намацаць шырыню краявідаў беларускай нацыянальнай нумізматыкі, убачыць у гістарычным. ходзе эканамічных стасункаў паміж народамі, што гралі свае пазітыўныя і адмоўныя ролі на працягу ўсёй гісторыі нашай зямлі, беларускі след і беларускі інтарэс ва ўсіх яго ўвасабленнях. Сайт ўяўляе сабой збор нарысаў, ці, лепей сказаць, акцэнтаў, што даюць даволі агульныя звесткі аб тых падзеях у беларускай нумізматыцы дарасійскага перыяду, якія, на наш погляд, найболып вартыя ўвагі і глыбокшага вывучэння. Была зробленая спроба ў невялічкіх эсэ абагульніць думкі і высновы папярэдніх даследнікаў. Пры гэтым не ставілася задачы сказаць усё і пра усіх, роўна як пісаць артыкулы строгай навуковай мовай. Шэраг акцэнтаў, хаця і па найбольш значных падзеях, быў выбраны адвольна — у гэтым сайт ніяк не можа лічыцца падручнікам. Хутчэй, гэта сайт-«размалёўка», на якую карыстальники приходзяць, каб дапоўніць яго, унесці ў намаляваную карціну новыя фарбы. Задача гэтага сайта простая — выклікаць інтарэс.

Мы спадзяемся, што пастаўленыя тут акцэнты дапамогуць студэнтам, што вывучаюць гісторыю, гэтаксама як і проста апантаным аматарам, раскрыць сябе менавіта ў нумізматычным даследаванні, абраўшы адпаведную тэму для курсавой альбо дыпломнай працы, артыкула альбо магарафіі. Тым самым будзе зроблены важкі ўнёсак у агульную справу. А захапіцца ў беларускай нумізматыцы сапраўды ёсць чым. Гісторыя грашовага абарачэння на Беларусі налічвае доўгія стагоддзі, цягам якіх нашыя продкі зведалі нямала войнаў, пошасцяў і галадамораў. Гэтыя негатыўныя з'явы, аднак, дазваляюць нам сёння азірнуцца назад і ўбачыць мінуўшчыну ў яе матэрыяльным увасабленні. Дастаткова ўзяць у рукі манету — драбнюткі кавалак кову, каб дазнацца так шмат пра тое, чым калісьці жылі яны, незалежна ад сваёй назвы: і беларусы-крывічы, і беларусы-ліцвіны, і безыменныя жыхары забранага краю. Так, як ні парадаксальна гэта гучыць, манета апынулася ў нашых руках перадусім «дзякуючы» перыядам ліхалеццяў. Бясцэнныя скарбы небарак-гаспадароў, што не паспелі паведаміць спадкаемцам аб месцы схавання дэпазіту, дажылі да нашых часоў і працягваюць цвяліць нам гістарычную памяць і прыносіць незабыўнае пачуццё повязі з мінулым. Зрэшты, дазволім Вам самім ацаніць хараство і багацце праяўленняў беларускай нумізматыкі.

Зараз на сайце

Зараз на сайце 0 наведвальнікаў.

Лічыльнікі

Rating All.BY