Пражскі грош на Беларусі

У вірлівы перыяд
чэшскай гісторыі з 1305 па 1310 год гэтыя манеты не эмітаваліся, хоць свае сілы
на каралеўскім пасадзе спрабавалі ажно тры нешчаслівыя прэтэндэнты — Вацлаў
III (быў забіты перад каранацыяй), Рудольф
I Габсбуржанін (раптоўна памёр), Індрых
Карутанскі (гвалтоўна пазбаўлены ўлады).

Грош пражскі Уладзіслава з Ягайлавічаў

Урэшце ў краіне
ўсталявалася палітычная стабільнасць. Валадаром стаў Ян
I. Да канца яго праўлення (1346) дэвальвацыя
пражскага гроша была відаць толькі ў нязначным паніжэнні пробы да 905-ай у
сярэднім. За часамі ягоных наступцаў, Караля IV
і Вацлава IV,
абясцэненне манеты набывае трывалы характар.

Грош пражскі Людвіка з Ягайлавічаў

Якасць выбіцця
істотна зніжаецца.

Грош пражскі Фердынанда I

У гэты перыяд у Чэхіі
з'яўляюцца надзвычай цікавыя манеты — тоўстыя грошы. Папулярнасць пражскага
гроша, які станавіўся асноўнай міжнароднай валютай на вялікім геаграфічным
абшары, спрычынілася да выбіцця пракламацыйных манет павялічанае вагі, што
выдаваліся паслам у падарожжы да чужых двароў. Тоўстыя грошы мусілі сведчыць аб
багацці чэшскага караля.

Грош пражскі з фальшывай кантрамаркай г. Амберга

Бітыя ў вялікіх
колькасцях, пражскія грошы разыходзіліся па ўсёй Еўропе, асабліва важную ролю
адыграўшы на яе ўсходзе, які на той час не меў сваіх развітых грашовых сістэм.

Грош турскі Філіпа (1285-1314)

У Польшчы на прыклад
пражскага гроша каралём Казімірам Вялікім (гаспадарыў у 1333—1370 гадах) быў
адбіты свой грош — кракаўскі. Ягоны дызайн імітаваў дызайн свайго прататыпа.


Грош люксембургскі Вацлава (1353-1383),брата
Караля IV
Чэшскага

 

Польская лічэбная
грыўня другой паловы XIV стагоддзя
раўнялася 60 кракаўскім грошам альбо 48 пражскім. Гэтыя суадносіны (5 да 4)
зацвердзіліся пасля ў ВКЛ і праіснавалі да рэформы Стафана Баторыя ў 1578
годзе. Роля наступцы пражскага гроша ў гэтай лічэбнай сістэме дасталася грошу
літоўскаму, перш за ўсё лічэбнаму, а потым і манетнаму.

Зараз на сайце

Зараз на сайце 0 наведвальнікаў.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-