Пражскі грош на Беларусі
Найважнейшую ролю
адыгралі пражскія грошы ў станаўленні грашовай сістэмы ВКЛ. Ужо ў
XIV стагоддзі яны дасталі шырокае прызнанне ў
краіне, стаўшы ў шэрагу з грыўнямі асноўным сродкам унутранага і знешняга
гандлю як з Захадам, так і з Усходам (перадусім з Наўгародскай рэспублікай).
Рэал наварскі Карласа 11 (1349-1387)
Перад беларускімі
даследнікамі яшчэ стаіць пытанне аб тым, калі ўпершыню пражскія грошы пачалі
адыгрываць важную ролю ў грашовым абарачэнні розных частак нашай дзяржавы.
Найверагодней, істотнае пранікненне чэшскай манеты адбылося ў часы валадарання
Караля IV, ці нават раней.
Найвялікшая ж плынь грошаў палілася ў Беларусь з пачатку
XV стагоддзя. Праз пэўны час па смерці Вацлава
IV у 1419 годзе масавы
прыток пражскіх грошаў на землі нашай дзяржавы прыпыняецца. Ягоныя грошы найбольш
пашыраныя ў манетных скарбах Беларусі, аднак ступень іх захавання найгоршая
перад грошамі ўгіх ягоных папярэднікаў.
Грош люксембургскі Вацхава IV
Чэшскага (1378— 1419)
Абмежаваныя па
колькасці эмісіі новых уладароў Чэхіі сярэдзіны XV
— сярэдзіны XVI
стагоддзя не набралі ўжо былой папулярнасці ў
ВКЛ, але манеты першых чатырох эмітэнтаў працягвалі сваё курсаванне. Асабліва
гэта тычыцца грошаў Вацлава IV, бо
даўнейшыя высакапробныя грошы перш за ўсё адбіраліся з абарачэння і
пераплаўляліся: як у Чэхіі, гэтак і ў нас. Познія пражскія грошы на Беларусь
практычна не трапілі (вядомая толькі адзіная знаходка гроша Юрыя з
Падзябрадаў).
У першай палове
XVI стагоддзя пражскія
грошы выбіваліся, між іншым, у Яўхімаве, разам са знакамітымі яўхімсталерамі. У
1527 годзе кароль Фердынанд
I выбіў першы датаваны
пражскі грош. На жаль, ён жа назаўсёды спыніў эмісіі гэтай знакамітай манеты
дваццаццю гадамі пазней. Гаспадар-аўстрыец зрабіў гэта самым ганебным чынам. На
апошнім тыпе гроша з 1547 года чэшскі леў быў арыентаваны гэтак, нібы ён стаіць
на чатырох лапах, сімвалізуючы страту Чэхіяй незалежнасці.
Грош малы, г. Нансі (Францыя), Караль II
(каля 1400 года)