Пражскі грош на Беларусі

Асобная група
пражскіх грошаў — грошы, контрамаркаваныя нямецкімі гарадамі. Гэта рабілася
дзеля адрознення добрай манеты Вацлава IV
ад нізкапробнага прадукту гусітаў і іншых тагачасных падробак.
Ha грашах менавіта гэтага ўладара і
сустракаюцца найчасцей кантрамаркі. На жаль, у цяперашні час рэдчыня
контрамаркаваных манет сталася нагодай для спекуляцыяў — на шкоду калекцыянераў,
пашырылася надбіццё сапраўдных грошаў фальшывымі кантрамаркамі.


кракаўскі грош Казіміра Вялікага


 

Як ужо адзначалася,
вялікая і больш-менш якасная манета карысталася найвялікшым даверам у старажытных
беларусаў і істотна паўплывала на фарміраванне адметнай грашовай сісгэмы
Вялікага княства. За аснову першых манет ВКЛ была ўзятая грашовая адзінка,
роўная палове пражскага гроша Караля. Пражскі грош Вацлава
IV, які ў часы Вітаўта меў курс 10:1 у
адносінах да літоўскага пенязя, выступіў у ролі прататыпа лічэбнага літоўскага
гроша. Ён стаўся краякутным каменьчыкам у падмурку дзесяцічнасці грашовай
сістэмы ВКЛ, што праіснавала прыкладна 170 гадоў. Утрыманне серабра ў манеце
адпавядала таксама 1/100 літоўскага рубля ў пачатку XV
стагоддзя.


галіцкі грошык Ягайлы

 

Метралагічны стандарт
пражскага гроша паслужыў прыкладам для выбіцця і іншых усходнеславянскіх манет
канца XIV стагоддзя — галіцкіх
грошыкаў, эмітаваных яшчэ з часоў, калі край зваяваў польскі кароль Казімір
Вялікі, а таксама падольскіх грошыкаў
Канстанціна Карыятавіча. Абедзве гэтыя манеты мелі курс у палову пражскага
гроша і адпавядалі свайму наміналу па вазе, за чым уважліва сачылі.


віленскі грошык (пенязь) Ягайлы

 

У наўгародскіх
пісьмовых крыніцах пачатку XV
стагоддзя ёсць успаміны пра тое, што наўгародцы ў гандлі замест кунаў сталі
ўжываць... грошы літоўскія. Паколькі ніякіх літоўскіх грошаў на той час не
эмітавалася, дый не знаходзяць манет ВКЛ у заўважных няўзброеным вокам
колькасцях на Наўгародчыне, відавочна, што храніст меў на ўвазе грошы пражскія.
Яны рэгулярна паступалі ў Вялікі Ноўгарад з беларускага боку, і таму наўгародцу
падалося, што гэтыя грошы эмітуюцца на Беларусі, гэта значыць на Літве.


падольскі грошык Канстанціна

 

Зараз на сайце

Зараз на сайце 0 наведвальнікаў.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-