Развіцце грашовых сістэм

XIV стагоддзе прынесла на землі летапіснай Русі не толькі шырокую плынь пражскіх грошаў, але і ўзнаўленне ўласнай манетнай вытворчасці. На той час заходняя суседка Вялікага княства Літоўскага — Польшча — ужо мела даволі працяглыя традыцыі манетнай справы. Пашыраныя даўней мясцовыя і еўрапейскія пенязі ўжо не задавальнялі патрэбаў эканомікі краіны, і гэта прычынілася да з'яўлення новых, буйнейшых наміналаў. У пачатку стагоддзя ў розных рэгіёнах краіны сталі выбівацца квартнікі. Кароль Уладзіслаў Лакетак у 1320-ыя гады здзейсніў спробу эмісіі першых польскіх залатых фларынаў. Ягоны сын Казімір Вялікі працягваў біць пенязі і квартнікі, а таксама рэдкія паўквартнікі. Была ажыццёўлена спроба выпуску папулярных у Еўропе грошаў. Пры гэтым Казімір дбаў пра цэнтралізацыю як улады, так і манетнай справы ў гаспадарстве. Ягоным жыццёвым крэда быў тэзіс: «Адна дзяржава і адна манета». Польскія манеты за Казімірам выконваліся на высокім мастацкім узроўні. З'явіліся зробленыя ў густоўным стылі партрэтныя манеты. Ініцыятыве Казіміра таксама належыць пачатак выбіцця рускіх грошыкаў у Львове ў 50-ых гадах XIV стагоддзя.

Польскі паўквартпнік Казіміра Вялікага

У другой палове XIV стагоддзя з'яўляюцца і першыя манеты ВКЛ. Гэты перыяд манетнай справы яшчэ недастаткова даследаваны, некаторыя тыпы манет вядомыя навуцы меней за дзесяцігоддзе, а ў бліжэйшай будучыні імаверна адкрыццё новых тыпаў, якія могуць дапоўніць і нават змяніць існую класіфікацыю. Пісьмовыя звесткі пра дзейнасць

Северская манета без імя князя (верагодна, 1350-ыя гады)

тагачасных манетных двароў не захаваліся, таму ўсе спробы сістэматызацыі даследаванняў манет маюць пэўную долю верагоднасці.

Першыя ўдзельныя манеты ўсходу Вялікага княства Літоўскага, якія, верагодна, былі і першымі манетамі вялікалітоўсісіх князёў увогуле, маюць характар перайманняў і, як правіла, нясуць золатаардынскія матывы калі не на абодвух, дык на адным з бакоў. Датаванне гэтых анэпіграфных манет выклікае найбольшыя спрэчкі. Галоўнае пытанне, у якое ўпіраецца дакладнае вызначэнне даты эмісій, — чаму за прыклад быў абраны гэты, а не той тып ардынскай манеты? Ці магло прайсці шмат часу паміж выбіццём арыгінала і пераймання? I калі магчыма і тое, і другое, дык што было найбольш верагодна ў канкрэтных гістарычных умовах?

Зараз на сайце

Зараз на сайце 0 наведвальнікаў.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-