Развіцце грашовых сістэм

Пенязь Ядвігі, г. Познань (каля 1384 года)

У сярэдзіне 1350-ых Казімір распачаў у Львове эмісію галіцкіх грошыкаў. Паколькі дагэтуль найбольш пашыранай манетай у Галіцка-Валынскім княстве быў пражскі грош, іхняя стапа дастасоўвалася да апошняга і грошык адпавядаў роўна палове чэшскай манеты. I далей грашовая палітыка аўтаноміі праводзілася гэткім чынам, што стапа львоўскіх манет мянялася адпаведна са зменамі стапы грошаў. На працягу ўсяго перыяду выбіцця грошыкаў іхні курс не мяняўся. Гэтыя суадносіны абавязвалі і наступцаў Казіміра, нягледзячы на палітычныя гульні ў дыпламатычнае перацягванне зямлі паміж Польшчай і Венгрыяй за часамі Людвіка Венгерскага і ягонага стаўленіка, князя апольскага Уладзіслава. Як ужо гаварылася ў сувязі з падольскімі эмісіямі Карыятавічаў, Уладзіслаў біў рускія грошыкі не толькі ў часе свайго намесніцтва на Галіччыне ў 1372—1378 гадах, але і пазней, у 1385—1386 гадах, калі ён, насуперак волі Польшчы, паспрабаваў аднавіць там сваю ўладу. Апошнія грошыкі па выгнанні Уладзіслава выбіў Ягайла ў 1389—1399 гадах. Назва галіцкай манеты «грошык» не раз сустракаецца ў пісьмовых крыніцах.

Інакш справа была з другім гатункам львоўскіх манет — меднымі пуламі. Яны не адносіліся да чэшскай, ані нават польскай грашовых сістэм, якія наогул не ведалі медных манет. Пулы мелі пераменны курс у адносінах да грошыкаў, бо прывязваліся да традыцыйна развітага ўсходняга накірунку гандлю Галіцкай зямлі, дзе медзяныя наміналы эмітаваліся татарамі. Так, ужо ў трэцяй чвэрці XIV стагоддзя Галіччына мела сваю гнуткую і добра распрацаваную грашовую сістэму, заснаваную як на «заходніх» манетных гатунках — пражскім грошы і мясцовым грошыку, так і на «ўсходнім» — медным пуле.

Тым часам у Польшчы са смерцю Казіміра Вялікага занікла дынастыя Пястаў. Людвік Венгерскі і каралева Ядвіга адзначыліся толькі эмісіямі дробных пенязяў. Краіне была патрэбная новая магутная дынастыя. У 1385 годзе адбылася Крэўская унія паміж Вялікім княсгвам Літоўскім і Польшчай. Згодна з ёй, Ягайла прыняў каталіцтва і стаў каралём Польшчы. Ліцвіну давялося рэфармаваць польскую манетную сістэму, увёўшы замест былых квартнікаў новыя паўгрошы і трацякі, якія спярша мелі назву квартнікаў вялікіх і малых адпаведна.

Пенязь літоўскі Ягайлы тыпу ПЕЧАТЬ/ЛЕЎ

Зараз на сайце

Зараз на сайце 0 наведвальнікаў.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-