Развіцце грашовых сістэм


Тым часам у Польшчы са смерцю Казіміра Вялікага
занікла дынастыя Пястаў. Людвік Венгерскі і каралева Ядвіга адзначыліся толькі
эмісіямі дробных пенязяў. Краіне была патрэбная новая магутная дынастыя. У 1385
годзе адбылася Крэўская унія паміж Вялікім княсгвам Літоўскім і Польшчай.
Згодна з ёй, Ягайла прыняў каталіцтва і стаў каралём Польшчы. Ліцвіну давялося
рэфармаваць польскую манетную сістэму, увёўшы замест былых квартнікаў новыя
паўгрошы і трацякі, якія спярша мелі назву квартнікаў вялікіх і малых адпаведна.

Пенязь
літоўскі Ягайлы тыпу ПЕЧАТЬ/ЛЕЎ

Каронныя трацякі
Ягайлы нагадваюць па сваім стылі найбольш папулярную з яго літоўскіх манет —
пенязь тыпу Герб Ягайлы / «Пагоня», выбіваны
ў Вільні падчас намесніцтва ягонага брата
Скіргайлы, які заняў гэты пасад у 1386 годзе. Са Скіргайлам звязаны новы этап у
вялікалітоўскай манетнай справе. Да атрымання фактычнай улады ў гаспадарстве
Вітаўтам (у 1392 годзе) пенязі ВКЛ выбіваліся паралельна з рознымі матывамі,
часам на розным мастацкім узроўні, што можа сведчыць пра адданне паасобных
выпускаў на адкуп у розныя, канкуруючыя майстроўні. Верагодна, ужо ў тым жа
годзе былі выбітыя першыя манеты з ільвом, што быў гербам Скіргайлы. Гэта яшчэ
была не класічная геральдычная выява заходняга кшталту, а выява міфічная.
Па-над ільвом быў змешчаны ўсходні дэкаратыўны элемент — пляцёнка. Падобная
аздоба змяшчалася на шмат якіх усходнерускіх манетах, a
таксама на манетах Уладзіміра Альгердавіча
Кіеўскага. На другім баку пенязя па-ранейшаму заставалася слова ПЕЧАТЬ. Вядома
менш за два тузіны гэткіх манет, таму малаверагодна, каб яны біліся болей за
адзін-два гады. Яны найцяжэйшыя з усіх паслякрэўскіх манет Ягайлы.

Падобна, з гэтага ж
1386 года пачынаецца біццё пенязяў з тварам з аднаго боку і львом з пляцёнкай —
з другога. Прыналежнасць партрэта дагэтуль ёсць прадметам жарсных спрэчак
даследнікаў, бо лацінамоўная легенда, што ўпершыню з'явілася на манетах ВКЛ
паабапал партрэта, толькі дробнымі часткамі трапляла на паасобныя экзэмпляры. У
выніку яе рэканструкцыі атрымалі словы MAGNA
REGINA
,
што азначае «Вялікая Каралева». Найбольш
верагодна, што гэтыя словы адносяцца да Маці Божай і на пенязі выяўленая акурат
яна. Матыў культу Божай Маці ўказваў на паварот рэлігійнага курсу дзяржавы ад
праваслаўнай да каталіцкай царквы.

Зараз на сайце

Зараз на сайце 0 наведвальнікаў.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-