Развіцце грашовых сістэм

Таксама з тэрыторыі
Дольняга замка паходзіць іншая унікальная манета, на якой з аднаго боку
змешчаны падвойны крыж у трохкутнай тарчы, а з другога — леў. Абапал Ягайлавага
герба (цяпер ужо ў геральдычна слушным выглядзе, але ўсё яшчэ з пабочнымі
элементамі — кропкамі ўнутры тарчы) і над ім выяўленыя тры колачкі, а на персях
ільва — крыж у выглядзе кратаў.

Іншы даволі рэдкі тып
манет Ягайлы — пенязі з ягоным гербам і рыбай, скручанай у кальцо, вакол якой —
легенда па-старабеларуску. Сустракаюцца манеты двух падтыпаў: тыя, што маюць
абапал тарчы арнамент з кропак, і іншыя — з арнаментам з усходніх
«сэрцападобных» пляцёнак. Даволі загадкавая сімволіка рыбы-пярсцёнка. Калі гэта
насамрэч рыба, яна можа сімвалізаваць прызнанне Вялікага княства каталіцкай
краінай папам Урбанам VI у 1388
годзе.

Найбольш
распаўсюджаным сярод усіх тыпаў манет Ягайлы ёсць тып ГербЯгайлы /
«Пагоня».
Гэтыя манеты біліся на працягу прыкладна 5 гадоў,
пачынаючы з 1387—1388 гадоў, і маюць ажно тры перыяды выбіцця, што паддаюцца
выдзяленню.

Манеты першага
перыяду маюць на адным баку выяву падвойнага крыжа ў трохкутнай тарчы (на гэты
раз — зусім класічнай з пункту гледжання заходняй геральдыкі) і легенду +КНЯЗЬ
ЯГАІЛО;
на другім выяўлены вершнік на кані з дзідай і такая самая
легенда. Манеты другога перыяду адрозніваюцца іншым выглядам «Пагоні», блізкім
да «класічнага», або «Ягайлава», — вершнік трымае меч перад сабой. У трэці
перыяд з'яўляецца «архаічная» «Пагоня», дзе вершнік трымае меч рукой,
адведзенай за спіну. Але працягваліся выбівацца і манеты з папярэднімі тыпамі
«Пагоні» — з дзідай і мячом перад вершнікам. Праўда, яны трошкі змянілі свой
кшталт, што можна патлумачыць прыходам у манетны двор новых майстроў. «Пагоня»
трапляецца павернутай у абодва бакі, легенда ледзьве прасочваецца, часта зусім
не чытаецца. Манеты трэцяга перыяду складаюць каля 80% ад агульнай колькасці
вядомых пенязяў гэтага тыпу.

Зараз на сайце

Зараз на сайце 1 гость.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-